Лёзненскі лясгас, ДЛГУ. Лёзненскі раён
- Подробности
- Створана 09.12.2019 12:23
- Адноўлена 09.12.2019 09:29
Сучасная назва | ДЛГУ «Лёзненскі лясгас» |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 1984 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | http://lioznoles.by/ |
Лёзненскі лясгас быў заснаваны 1 красавіка 1984 года загадам Упраўлення лясной гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама ад 14 сакавіка 1984 года № 21 на тэрыторыі Лёзненскага і, часткова, Віцебскага і Аршанскага адміністрацыйных раёнаў.
У структуру ДЛГУ «Лёзненскі лясгас» уваходзяць 6 лясніцтваў: Лёзненскае, Дабрамысленскае, Бабінавіцкае, Стасеўскае, Крынкаўскае, Ясянёўскае, а таксама лесапункт, дрэваапрацоўчы цэх, рамонтна-механічныя майстэрні, паляўнічая гаспадарка.
Плошча лясгаса (ляснога фонду) складае 71760,3 га, у тым ліку пакрытая лесам – 65170,4 га. Асноўнай задачай лясгаса з'яўляецца правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне ўзнаўлення, аховы, абароны лесу, а таксама правядзення рацыянальнага лесакарыстання.
Асноўнымі відамі прадукцыі з'яўляюцца драўніна, піламатэрыялы, зрубы жылых дамоў і садовых домікаў, драўляная тара, значная частка якой пастаўляецца на экспарт у краіны далёкага замежжа. Таксама прапануецца для рэалізацыі дэкаратыўны пасадачны матэрыял для азелянення і ландшафтнага дызайну.
На тэрыторыі лясгаса вылучаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, як рэспубліканскага, так і мясцовага значэння: рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Бабінавіцкі» і экалагічны калідор рэгіянальнага значэння «Лёзненскі (Чарніца)» і «Лучоса». Гэта зроблена ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, які з'яўляецца месцам росту дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама да відаў, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
Летам 2017 года ў ходзе даследаванняў на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Бабінавіцкі» была распрацавана экалагічная трапа.
На тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ «Лёзненскі лясгас» функцыянуе база адпачынку «Сядзіба "Сасновы бор"» і дом паляўнічага «Кардон лесніка».
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Курортная, д. 31.
ЛІТАРАТУРА
1. Бакевич, Э. Лиозненский лесхоз рад гостям / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2008. – 26 ліп. – С. 16.
2. Дедюро, Л. Очень любят за границей наши ели и сосну... / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. – 2005. – 19 сак. – С. 1.
3. Ерохов, А. Лесхоз и его дела / А. Ерохов // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2002. – 10 снеж. – С. 3.
4. Костенко, И. На новые рубежи / И. Костенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 20 верас. – С. 2.
5. Лиозненский лесхоз // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 63.
6. Мурашкина, В. Когда лес рубишь, и щепки должны идти в дело / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2007. – 24 лістап. – С. 5.
7. Охрана, защита, воспроизводство лесов – суть работы предприятия / подгот.: Ю. Похолкина, Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 13 верас. – С. 4–5.
8. Подлещук, Д. Л. Работают и на внутренний рынок, и на внешний / Д. Л. Подлещук // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 31 сак. – С. 3.
9. Похолкина, Ю. Лес требует заботы и самоотдачи / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2015. – 18 верас. – С. 3.
10. Ретнёва, Е. Хранители красы лесов... / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2009. – 19 верас. – С. 3.
11. С заботой о лесных богатствах / подгот.: Л. Бирюлькова, С. Шерснёв // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 14 верас. – С. 4–5.
12. Швеек, П. И. «Чтобы лес всегда шумел» / П. И. Швеек ; беседовала Ю. Пахолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2005. – 17 верас. – С. 2.