Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Оршасырзавод, ААТ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ААТ «Оршасырзавод» (2003)
Былая назва «Аршанскі завод плаўленых сыроў» (1955)
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1955 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Галіна харчовая прамысловасць
Сайт http://www.orsha-cheese.by/

 

ААТ «Оршасырзавод» – прадпрыемства масласырадзельнай прамысловасці ў Оршы. Заснавана ў 1955 г. як завод плаўленых сыроў на базе Аршанскай маслабазы (з 1944). З 29 снежня 1997 г. завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Аршанскі завод плаўленых сыроў», а 5 чэрвеня 2003 г. зарэгістравана ААТ «Оршасырзавод».

Прадпрыемства ўваходзіць у склад ДА «Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты”» Віцебскай вобласці.

ААТ «Оршасырзавод» з'яўляецца лідэрам у галіне вытворчасці плаўленых сыроў у Рэспубліцы Беларусь.

Сёння ААТ «Оршасырзавод» з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці плаўленых сыроў. Асартымент прадукцыі налічвае больш за 50 найменняў.

Марожанае ААТ «Оршасырзавод» ведаюць і любяць не толькі дзеці, але і іх бацькі, бабулі і дзядулі. Пад гандлёвай маркай «Сказка в ладошке» выпускаецца больш за тры дзесяткі розных густаў марожанага.

ААТ «Оршасырзавод» актыўна ўдзельнічае ў выставах-кірмашах, у час якіх спецыялісты прадпрыемства знаёмяць пакупнікоў з навінкамі. Прадукцыя ААТ «Оршасырзавод» неаднаразова станавілася лаўрэатамі разнастайных конкурсаў.

Уся прадукцыя ААТ «Оршасырзавод» задэкларавана і адказвае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу.

Штогод абнаўляецца асартымент выпускаемай прадукцыі, якая на экспарт (4 %) ідзе ў Расію.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Якубоўскага, 10.


Аршанскі раён. ААТ «Оршасырзавод». Фоатаздымак з сайта http://orshagorodmoy.info


ЛІТАРАТУРА

1. Василевич, Н. Гостеприимный «Сырный двор» / Н. Василевич // Народная газета. – 2008. – 17 верас. – С. 6.

2. Готовская, Л. Сыры и мороженое – только оршанские! / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2006. – 8 жн. – С. 2.

3. Лебедева, О. Как сыр в масле / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 15 нояб. – С. 7.

4. Лебедева, О. ОАО «Оршасырзавод»: разнообразие вкусов и неизменно высокое качество / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 7 авг. – С. 10.

5. Лысенко, В. Оршанский сыр – проверенное качество / В. Лысенко // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 14 верас. – С. 14.

6. Любочка, С. «Золотой век» для сластен / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 18 сент. – С. 1.

7. Людмина, Л. Оршанская марка / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2010. – 30 сак. – С. 3.

8. Людмина, Л. Шагать в ногу со временем / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2016. – 16 студз. – С. 1.

9. Маркина, Т. От «Сырного двора» до «Сказки в ладошке» / Т. Маркина // Семь дней. – 2010. – 29 июля. – С. 9.

10. Новая «одежда» знакомого сыра // Народнае слова. – 2011. – 28 крас. – С. 15.

11. Оршасырзавод – традиции, проверенные временем // Телеком-экспресс (Орша). – 2015. – 24 дек. – С. 3.

12. Сказка в ладошке // Народная газета. – 2010. – 7 ліп. – С. 10.

13. «Сказка в ладошке» для детей и взрослых / подгот. С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 31 мая. – С. 1, 4.

14. Сыры и мороженое из Орши – натуральные, вкусные // Народнае слова. – 2009. – 17 снеж. – С. 8.

15. Тимашкова, Л. Со сказкой в ладошке / Л. Тимашкова // Белорусская нива. – 2011. – 21 июля. – С. 13.

16. Фондаренко, Н. На «Сырном дворе» – премьера! / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 21 жн. – С. 15.

17. Школьников, Н. А. Загляните на «Сырный двор» / Н. А. Школьникова // Народная газета. – 2007. – 27 крас. – С. 1, 2.

18. Яковлев, В. Все за эскимо / В. Яковлев // Советская Белоруссия. – 2010. – 9 сент. – С. 9.