Легмаш, завод, ААТ. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.09.2017 12:23
- Адноўлена 28.02.2019 08:36
Сучасная назва | ААТ «Завод «Легмаш» |
Былая назва | ААТ «Завод швейных машын» (2004) |
ВА «Прамшвеймаш» | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1945 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне |
Сайт | http://www.legmash.by/ |
Буйнейшым прадпрыемствам горада з’яўляецца ААТ «Завод «Легмаш». У 1945 г. пастанаўленнем СНК СССР № 1802 у г. Оршы быў створаны завод ацяпляльных катлоў, на базе якога ў 1952 г. было арганізавана прадпрыемства па выпуску бытавых швейных машын. З завода «Чырвоны Кастрычнік» былі перададзены аснастка і абсталяванне, тэхналогія і канстуктарская дакументацыя.
З 1962 г. было выпушчана 230 тысяч швейных машын, завод перайшоў на выпуск прамысловых швейных машын.
У 1968 г. завод перайменаваны ў завод лёгкага машынабудавання і спецыялізуецца на выпуску швейнага і трыкатажнага абсталявання для лёгкай прамысловасці.
З часам з’явіліся новыя віды прадукцыі: аверлокі МБК-1, машыны «Пралеска», «Руно», бытавая машына «Алеся», машына зігзаг «Віка». Акрамя таго, тут вырабляюць замкі гаражныя, дамкраты аўтамабільныя.
З 1 снежня 1976 г. па 1990 г. завод з'яўляецца галаўным прадпрыемствам вытворчага аб'яднання «Прамшвеймаш», у склад якога ўваходзілі Палтаўскі і Растоўскі-на-Доне заводы «Легмаш», а таксама спецыяльнае канструктарскае бюро швейнага абсталявання (СКБ ША) у г. Орша.
У 1991 г., у сувязі з распадам аб'яднання, завод пераўтварыўся ў арэнднае прадпрыемства ВА «Прамшвеймаш».
6 мая 1994 г. заснавана адкрытае акцыянернае таварыства «Орша». З 31 ліпеня 2004 г. рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 473 ад 31 ліпеня 2004 г. назва прадпрыемства перайменавана ў ААТ «Завод швейных машын».
Зараз побач з вытворчасцю прадукцыі традыцыйнага асартымента завод выконвае работы па заказах прадпрыемстваў, аказвае розныя паслугі прамысловага характару: механічную апрацоўку, чыгуннае і стальное ліццё, афарбоўку.
15 лістапада 2007 г. зменена назва прадпрыемства на ААТ «Завод «Легмаш».
Сёння завод актыўна развіваецца: тут распрацоўваюцца новыя праекты, выпускаюцца інавацыйныя віды прадукцыі, поўным ходам ідзе рэканструкцыя і мадэрнізацыя наяўных вытворчасцяў. Пры гэтым захоўваюцца традыцыі, багаты вопыт ветэранаў завода перадаецца з пакалення ў пакаленне. А сучаснае абсталяванне, у сваю чаргу, дазваляе зрабіць працэс менш працаёмкім і затратным.
Завод пастаўляе прадукцыю ў Расію, Украіну, Казахстан, Латвію, Літву, Малдову.
Адрас: Віцебская вобласть, Аршанскі раён, горад Орша, Усходні завулак, 17.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, С. Литейный проект / С. Антонов // Витебские вести. – 2015. – 7 мая. – С. 1.
2. Бегунова, Е. На марше – «Легмаша» / Е. Бегунова // Рэспубліка – 2012. – 24 жн. – С. 1–2.
3. Бегунова, Е. Новые идеи «Легмаша» / Е. Бегунова // Рэспубліка – 2011. – 13 ліп. – С. 20.
4. Грядовка, Ю. История одного завода / Ю. Грядовка // Аршанская газета. – 2017. – 10 чэрв. – С. 7.
5. Гусев, Н. Как Феникс из пепла... / Н. Гусев // Народная газета. – 2008. – 20 верас. – С. 6.
6. Лебедева, О. «Легмаш» – значительный шаг вперед / О. Лебедева // Витебские вести. – 2014. – 31 июля. – С. 10.
7. Лебедева, О. С историческим колоритом / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 15 сент. – С. 3.
8. Маршалович, Л. Громадье планов ОАО «Завод «Легмаш» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 10 ліп. – С. 3.
9. Маршалович, Л. Завод «Легмаш» – новый имидж / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 6 снеж. – С. 2.
10. Маршалович, Л. На «Легмаше» – новые времена / Л. Маршалович // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 5 студз. – С. 3.
11. Маршалович, Л. Новым курсом / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2010. – 4 снеж. – С. 2.
12. Маршалович, Л. ОАО «Завод швейных машин» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2005. – 6 снеж. – С. 2.
13. Маршалович, Л. Под флагом БМЗ / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 18 ліп. – С. 2.
14. Маршалович, Л. Своими силами / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 13 сак. – С. 3.
15. Маршалович, Л. Швейные машины, которые вне конкуренции / Л. Маршалович // Вiцебскi рабочы. – 2005. –15 снеж. – С. 5.
16. Рожанский, В. Модернизация производства – шаг вперед / В. Рожанский // Аршанская газета. – 2013. – 16 мая. – С. 6.
17. Слепцов, С. Модернизация ОАО «Завод «Легмаш» / С. Слепцов // Телеком- экспресс (Орша). – 2011. – 13 янв. – С. 3.
18. Слепцов, С. ОАО «Завод «Легмаш» / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 3 февр. – С. 3.
19. Телятко, Е. Рождение старого завода / Е. Телятко // Вiцебскі рабочы. – 2007. – 6 лістап. – С. 3.
20. Фондаренко, Н. И швец, и жнец… / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2013. – 12 лют. – С. 1.
21. Шатон, В. Н. Оршанский завод швейных машин / В. Н. Шатон // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 613.