Этон, ААТ. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 26.11.2019 12:23
- Адноўлена 26.11.2019 13:43
Сучасная назва | ААТ «Завод "Этон"» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1975 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль |
Галіна | машынабудаўнічая прамысловасць, прыборабудаванне |
Сайт | https://eton.by/ |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Завод "Этон"» размешчана ў г. Новалукомль. Быў створаны ў 1975 годзе як філіял Віцебскага завода тэхналагічнага абсталявання – «Эвістар». Асноўную частку прадукцыі ў той час складалі камплектуючыя для электроннай апаратуры. Тады філіял свайго памяшкання не меў і арандаваў два памяшканні на тэрыторыі Новалукомльскай ГРЭС.
У 1986 г. філіял быў ператвораны ў самастойны завод «Этон». Асартымент прадукцыі пашырыўся, акрамя камплектуючых для спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання завод пачаў выпускаць і тавары народнага спажывання: аэрографы, школьныя пеналы, радыятары, трансфарматары, жгуты.
У 1989 г. завод стаў адкрытым акцыянерным таварыствам. Ва ўмовах распаду СССР і разрыву былых эканамічных сувязей завод, як і многія іншыя прадпрыемствы, трапіў у складаныя эканамічныя ўмовы. Актыўна вёўся пошук вырабу той прадукцыі, якая б карысталася попытам і знаходзіла свайго пакупніка. У той час завод выпускаў электрамасажоры, электрарухавікі розных мадыфікацый, свяцільнікі, медыцынскую дыягнастычную апаратуру, малагабарытныя тэлевізары і нават керамзітавыя блокі.
Зараз «Завод "Этон"» у асноўным выпускае прадукцыю двух накірункаў: энергазберагаючае абсталяванне для цеплаводаснабжэння і вентыляцыйную тэхніку, а менавіта: рэгулятары тэмпературы для сістэм ацяплення, гідраэлеватары, электрарухавікі, вентылятары, генератары, трансфарматары, аэрографы, медыцынскія апараты для магнітатэрапіі, цеплавентылятары.
Адрас: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Новалукомль, вуліца Панчука, д. 7.
ЛІТАРАТУРА
1. Новолукомский завод «Этон» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 191.
2. ОАО «Завод Этон» // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 31 сак. – С. 7.
3. Прамысловасць Чашніччыны. Гісторыя і сучаснасць // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 199–203.
4. Телятко, Е. Руководствуясь знаниями и пользой дела / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 26 сент. – С. 5.
5. Торбина, И. Когда не приходится скучать и конструктору, и рабочему / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 1 лют. – С. 2.
6. Торбина, И. Корабль, который не тонет / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 9 чэрв. – С. 1–2.
7. Торбина, И. Мощность нужна и двигателю, и заводу / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 25 лют. – С. 1.
8. Юркевич, В. Чем живет «Этон» / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 3 кастр. – С. 2.