Дынама Праграм Орша, СП ТАА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 11:20
Сучасная назва | СП ТАА «Дынама Праграм Орша» |
Тып | сумеснае прадпрыемства, таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Дата заснавання | 1998 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Сайт | http://www.dinamo-orsha.vitebsk.by/ |
Беларуска-італьянскае сумеснае прадпрыемства «Дынама Праграм Орша» ТАА – адно з вядучых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці па вытворчасці адзення для спорту і адпачынку, размешчана ў горадзе Оршы.
Прадпрыемства дзейнічае з 2 лютага 1998 года. За гэты час напрацаваны пастаянныя рынкі збыту, знойдзены пакупнікі. Высокая якасць і прымальныя цэны застаюцца нязменнымі рысамі выпускаемай прадукцыі.
Асноўныя напрамкі вырабляемай прадукцыі – гэта спартыўныя касцюмы, курткі, камбінезоны, штаны, фуфайкі. Асартымент пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца, зыходзячы з пажаданняў і новых напрамкаў у свеце моды. Высокая якасць прадукцыі дасягаецца не толькі індывідуальным падыходам да распрацоўкі мадэляў, але і дэталёвай прапрацоўкай падбору матэрыялаў адзення. Выкарыстоўваюцца тканіны вядучых вытворцаў Італіі, Польшчы, Турцыі. Для надання вырабам выгляду, адпаведнага сучасным тэндэнцыям моды, прадпрыемства выкарыстоўвае якасную фурнітуру вытворцаў Прыбалтыкі, Польшчы, Турцыі, Расіі. Для прадстаўлення тавараў спажыўцу з 2006 года выкарыстоўваецца лагатып прадпрыемства «DIPO».
Асартыментная палітыка прадпрыемства накіравана на стварэнне яркай і моднай вопраткі з выкарыстаннем маляўнічых і разнастайных камп’ютарных вышывак, тэрмадруку, шаўкаграфіі, эмблем, шаўронаў.
Персанал прадпрыемства складаюць высокакваліфікаваныя працаўнікі, якія прайшлі конкурсны адбор, зарэкамендавалі сябе за час выпрабавальнага тэрміну і якія ўмеюць працаваць творча.
На прадпрыемстве дзейнічае комплексная сістэма кантролю якасці – наяўнасць уваходнага кантролю тканін і камплектуючых, лабараторны аналіз і 100 % кантроль за якасцю гатовай прадукцыі.
Прадукцыю беларуска-італьянскага сумеснага прадпрыемства «Дынама Праграм Орша» ТАА ацанілі не толькі спажыўцы, але і прафесіяналы.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Лепешынскага, 67.
ЛІТАРАТУРА
1. Закржевский, Г. Форма для чемпионов / Г. Закржевский // Советская Белоруссия. – 2000. – 7 июня. – С. 4.
2. Королев, Г. Динамика – значит движение / Г. Королёв // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 1 верас. – С. 2.
3. Леошко, А. Б. Сила – в движении и единстве / А. Б. Леошко ; беседовала Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2013. – 2 лют. – С. 2.
4. Любочка, С. И комфортно, и красиво! / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 6 окт. – С. 2.
5. Маршалович, Л. Для продвижения брэнда / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2009. – 13 чэрв. – С. 2.
6. Маршалович, Л. Кризиса не испугались / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2010. – 3 чэрв. – С. 2.
7. Маршалович, Л. Мир спортивного трикотажа / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2008. – 19 студз. – С. 2.
8. Маршалович, Л. Новый брэнд «Динамо Програм Орша» / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2007. – 9 чэрв. – С. 1.
9. Никитина, О. На СП работать нелегко / О. Никитина // Народнае слова. – 2006. – 1 снеж. – С. 3.
10. Пастернак, Т. Модная одежда от «Динамо Програм Орша» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 12 апр. – С. 3.
11. Петрушин, В. Итальянцы строят, белорусы шьют / В. Петрушин // Витебский курьер. – 2001. – 6 нояб. – С. 3.
12. Тимашкова, Л. Счет в пользу динамовцев / Л. Тимашкова // Аршанская газета. – 2010. – 11 верас. – С. 2.
13. Усова, М. «Nike» и «Adidas» шьются у нас / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2009. – 13 июня. – С. 5.
14. Шутова, О. Выгодное предложение от «Мілавіцы» / О. Шутова // Народнае слова. – 2007. – 1 снеж. – С. 3.
15. Шутова, О. Прибыль зависит и от модельера / О. Шутова // Народнае слова. – 2009. – 25 ліп. – С. 2.