Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў, РУП. Аршанскі раён

 

Сучасная назва РУП «Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў»
Былая назва арцель «20 год Кастрычніку» (1937)
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Дата заснавання 1935
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Галіна лёгкая прамысловасць
Сайт http://www.ofhi.by/index.php

 

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў заснавана ў 1935 годзе ў г. Оршы як швейная арцель, з 1937 года арцель «20 год Кастрычніку». У 1938 годзе абсталявана вытворчае памяшканне, у 1960 – плошчы прадпрыемства пашыраны. У 1971 годзе пабудаваны новы будынак. У 1998 годзе фабрыка правяла тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці. З 2000 года РУП з сучаснай назвай.

Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў у розныя гады займалася выпускам блуз, бялізны, ручным ткацтвам, вырабам абрусаў і інш. З 1993 года фабрыка знаходзіцца ў складзе дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы».

У 2008–2009 гг. на прадпрыемстве зроблена перааснашчэнне вытворчых участкаў – участка вышыўкі і пашыву. У 2012 годзе набыта абсталяванне для вытворчасці карункаў. Абноўленае абсталяванне павысіла ўзровень якасці выпускаемай прадукцыі, прыцягнула замежных заказчыкаў.

У рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь карыстаюцца сталовымі абрусамі, якія вышыты золатам на блакітным і бардовым льне. Яны выраблены аршанскімі майстрамі. У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь знаходзіцца васьміметровы абрус, шасціметровая дарожка і сурвэткі, якія выкананы на гэтай фабрыцы. Гэтыя вырабы захапляюць сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю малюнка і колераў жыхароў і гасцей сталіцы.

На экспарт прадукцыя ідзе ў Расію, Латвію, Літву, Канаду, ЗША, Нідэрланды, Аўстралію, Велікабрытанію.

На сённяшні дзень фабрыка вырабляе найшырэйшы спектр сталовай і пасцельнай бялізны з мастацкай вышыўкай. Сярод іх: камплекты чайныя, камплекты сталовыя, абрусы, дарожкі, сурвэткі, ручнікі, камплекты пасцельнай бялізны (еўра, 1,5-спальныя, 2-спальныя), вырабы ручнога ткацтва – камплекты чайныя тканыя, абрусы, сурвэткі, ручнікі.

Вырабляецца машынная і ручная мярэжка, рышэлье, аплікацыя. З льняной пражы на ручных ткацкіх станках (кроснах) вырабляюцца ручнікі, абрусы, парцьеры. Фабрыка таксама спецыялізуецца на вытворчасці швейных вырабаў – паліто жаночыя, курткі мужчынскія і жаночыя, спецадзенне.

Фабрыка мае фірменны магазін.

У 2017 годзе аршанскія мастакі пачалі ажыцяўляць новыя задумкі. Распрацоўваецца шэраг новых малюнкаў для камплектаў сталовай і пасцельнай бялізны. У цяперашні час на прадпрыемстве праводзіцца эксперымент па пашыве эксклюзіўных жаночых сукенак. Паглядзець вырабы можна на складзе-краме.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Орша, вуліца Свярдлова, 14.

 

Аршанскі раён. Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў. Швейны цэх. Фоатаздымак з сайта http://www.belta.byАршанскі раён. Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў. Эксклюзіўная калекцыя швейных вырабаў. Фоатаздымак з сайта http://www.orshanka.byАршанскі раён. Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў. Вырабы ручной работы. Фоатаздымак з сайта http://www.orshanka.by


ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьева, Л. Если есть команда – будет и удача / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2008. – 30 снеж. – С. 5–6.

2. Афанасьева, Л. Нашы шыванкі пераляцелі акіян / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2004. – 12 чэрв. – С. 2.

3. Бражыцкі, Я. Ганаровы заказ / Я. Бражыцкі // Віцебскі рабочы. – 1979. – 19 ліп. – С. 4.

4. Гатоўская, Л. За падарункамі – на швейную фабрыку / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2008. – 20 снеж. – С. 1.

5. Кузьміна, С. Кірунак: стандарт ці мастацтва? / С. Кузьміна // Віцебскі рабочы. – 1985. – 25 снеж. – С. 3.

6. Маршаловіч, Л. Абрусы для Пуціна / Л. Маршаловіч // Белорусская нива. – 2005. – 23 авг. – С. 3.

7. Маршалович, Л. Жить и работать с красотой / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2017. – 21 студз. – С. 2.

8. Маршалович, Л. Из оршанского льна / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2010. – 21 студз. – С. 3

9. Маршаловіч, Л. Не камплект, а карціна / Л. Маршаловіч // Віцебскі рабочы. – 2005. – 5 сак. – С. 3.

10. Маршалович, Л. Радуют новинками / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2011. – 14 крас. – С. 2.

11. Маршалович, Л. Творчество плюс производство / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2004. – 24 жн. – С. 2.

12. Никитина, О. Оршанские вышивальщицы – лучшие в республике / О. Никитина // Народнае слова. – 2003. – 6 снеж. – С. 3.

13. Оршанская фабрика художественных изделий // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 612.

14. Паўлаў, Е. І светлую мару – таксама / Е. Паўлаў // Ленінскі прызыў (Орша). – 1981. – 13 сак. – С. 2.

15. Усова, М. И строчка, и стежок – с любовью / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2008. – 24 снеж. – С. 16.

16. Хурсік, В. У Оршы апранаюць Галандыю і святароў, і захоўваюць традыцыі Беларускага ручнога ткацтва / В. Хурсік // Звязда. – 2000. – 5 снеж. – С. 9.

17. Хлыстун, Л. Льняное чудо / Л. Хлыстун // Советская Белоруссия. – 2004. – 28 февр. – С. 8.

18. Цуранкоў, Г. Творчасць і мастацтва побач / Г. Цуранкоў // Аршанская газета. – 2003. – 28 студз. – С. 2.

19. Цыбульская, А. Скатерть для семьи Путиных / А. Цыбульская // Рэспубліка. – 2004. – 17 лют. – С. 4.