Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Даламіт, ААТ. Віцебск, г.

 

Сучасная назва ААТ «Даламіт»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1931
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, г. Віцебск
Галіна прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Сайт https://dolomit.by/by/

 

ААТ «Даламіт» – прадпрыемства па вытворчасці пылападобных матэрыялаў і даламітавага шчэбню. Створана ў 1931 годзе ў гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. – у межах Віцебска) як вапнавы завод. З пускам першай шахтавай печы магутнасцю 10 тыс. тон у год вапны быў закладзены падмурак прамысловай вытворчасці прадукцыі, якая мела важнае народна-гаспадарчае значэнне і паспрыяла развіццю пасёлка Руба. З таго часу штогод пачалі нарошчвацца вытворчыя магутнасці. У 1936 годзе ўведзена ў эксплуатацыю другая шахтавая печ магутнасцю 12 тыс. тон у год. Геолагаразведачныя работы, праведзеныя ў 1930 і 1934 гг., пацвердзілі значныя залежы даламітавага вапняку і перспектыўнасць развіцця завода. У сярэдзіне 30-х гадоў у кар'еры Руба з'явіўся першы паравы экскаватар, які рухаўся па спецыяльна ўладкованай у кар'еры чыгунцы і рабіў раскрыўныя работы. Вытворчасць вапны да 1941 года ўзрасла на заводзе ў дзясяткі разоў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў поўнасцю разбураны. У 1948 годзе былі адноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю шахтавыя печы. У 1952–1953 гг. у Рубе на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна былі пабудаваны яшчэ тры шахтавыя печы прадукцыйнасцю 10 тыс. тон кожная. У сувязі з тым, што асноўнай сыравіннай базай для завода ў Рубе з'яўляўся кар'ер на левым беразе ракі, а печы былі пабудаваны на правым беразе, падавалі вапняк з кар'ера на завод з дапамогай паветранай канатнай дарогі. Гэтая дарога дзейнічала да 1977 года. З уводам моста праз раку дарога была дэмантавана, а падвоз сыравіны пачаў ажыццяўляцца аўтатранспартам. У 1953 годзе з мэтай павышэння ўзроўню механізацыі тэхналагічнага працэсу, павелічэння прадукцыйнасці працы і аб'ёмаў выпуску, на вапнавым заводзе ў Рубе быў пабудаваны драбільна-сартавальны цэх, адкуль ужо падрыхтаваная сыравіна патрэбнай фракцыі падавалася на вапнавыя печы. У 50-я гады ідзе хуткі працэс нарошчвання тэхнічнай аснашчанасці вытворчасці. У кар'ерах з'яўляюцца дызельныя і электрычныя экскаватары, аўтамабілі-самазвалы.

У пачатку 60-х гадоў беларускія навукоўцы-аграномы выпрацоўваюць формы і метады барацьбы па зніжэнні ступені кіслотнасці падзольных глеб Беларусі. Найбольш эфектыўным сродкам з'явіўся даламітавы вапняк, здроблены да фракцыі менш за адзін міліметр. Даламітавая крошка стала каштоўным кампанентам для раскіслення глебы і разам з іншымі мінеральнымі ўгнаеннямі заняла дастойнае месца ў беларускай аграхіміі. У 1967 годзе была пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга завода па вытворчасці пылападобнай вапняковай мукі ў Рубе. Прадпрыемства было перайменавана ў камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 годзе ўведзена 2-я чарга гэтага завода.

У пачатку 70-х гадоў пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва кар'ера «Гралёва», сыравінная база патрабавала значнага павелічэння па аб'ёмах здабычы сыравіны. У Рубе было пачата будаўніцтва 3-га цэха па вытворчасці даламітавай мукі. У снежні 1977 года здадзена ў эксплуатацыю дзве тэхналагічныя лініі, а роўна праз год яшчэ тры тэхналагічныя лініі па вытворчасці вапняковай мукі, агульнай магутнасцю 2200 тыс. тон у год. У маі 1978 года Віцебскі камбінат вапнавых матэрыялаў быў перайменаваны ў ВПА «Даламіт».

У 1970–1980 гг. нараўне з развіццём вытворчасці і вялікім прытокам працоўнай сілы значна ўзрасло будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацыяльнай сферы. У пасёлку Руба з'явіліся прыгожыя шматпавярховыя жылыя дамы, дзіцячыя сады, дом быту, вытворча-бытавыя карпусы. Ужо ў 1975 годзе ва ўтульным месцы на беразе ракі Заходняя Дзвіна пачаў функцыянаваць свой санаторый-прафілакторый. У 1979 годзе пачата будаўніцтва Палаца культуры на 500 месцаў і інжынерна-лабараторнага корпуса, завершана будаўніцтва здраўпункта, адміністрацыйна-бытавога будынка кар'еракіравання і рамонтнай зоны горнай тэхнікі. У цэхах і службах аб'яднання працаваў амаль двухтысячны працоўны калектыў.

З сакавіка 1995 года ВПА «Даламіт» пераўтворана ў ААТ «Даламіт». Асноўную вытворчую базу складаюць 11 незалежных тэхналагічных ліній. З 2000 года прадпрыемства пераведзена на спальванне прыроднага газу, што дало магчымасць скараціць выдаткі вытворчасці, палепшыць экалагічную абстаноўку на прадпрыемстве, адкрыць перспектывы ўкаранення газатурбінных установак для выпрацоўкі ўласнай электраэнергіі і выкарыстання адпрацаваных газаў у якасці сушыльнага агента ў тэхналогіі вытворчасці даламітавай мукі.

Сёння ААТ «Даламіт» – лідар у Еўропе па здабычы даламітавай сыравіны і вытворчасці на яе аснове розных відаў прадукцыі. Прадпрыемства актыўна развіваецца. За апошнія дзесяць гадоў была пабудавана лінія па вытворчасці шклянога парашку, мадэрнізаваны рад вытворчасцяў, заменены парк велікагрузных аўтамабіляў. У кар'еры «Гралёва» з'явілася новая тэхніка, палепшыліся ўмовы працы. Прадпрыемства мае ўласную вытворчую лабараторыю, якая ажыццяўляе ўваходны кантроль, кантроль якасці паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі, кантроль за санітарным станам на працоўных месцах, прампляцоўцы і пасёлку. Увесь тэхналагічны працэс аўтаматызаваны. ААТ «Даламіт» экспартуе сваю прадукцыю ў Расію, Украіну, краіны Балтыі.

Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Цэнтральная, д. 23.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byААТ «Даламіт». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byДаламітны кар’ер «Гралёва». Віцебскі раён. Фота з сайта https://traveling.by
 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. История есть, но такого в ней еще не было / Е. Алимова // Сельская газета. – 2021. – 2 нояб. – С. 3.

2. Башун, Е. «Доломит» успешно пишет свою историю / Е. Башун // Витебские вести. – 2021. – 29 окт. – С. 12–13.

3. Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 454.

4. «Доломит» // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 168.

5. «Доломит» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 382–383.

6. Открытое акционерное общество «Доломит» / авт. текста: Е. И. Агеева, М. В. Барановская, Л. В. Савченко ; фото: В. В. Рожков. – Минск : Колорград, 2021. – 110, [1] с., [2] л. ил.

7. Пастернак, Т. От шахтной печи к масштабному производству: 90-летие со дня образования своего предприятия отпраздновали работники ОАО «Доломит» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 28 дек. – С. 3.

8. Сахарова, Ю. Производство доломита / Ю. Сахарова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2023. – 20 верас. – С. 5.

9. Яковлева, С. Перемелется – «мука» будет / С. Яковлева // Витебские вести. – 2024. – 3 мая. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow История ОАО «Доломит»

arrow ОАО «Доломит»

arrow Отдел кадров. Строительство известкового завода «Доломит» (1966 г.)

arrow Доломитовый карьер «Гралево»: белорусский Гранд-Каньон

arrow Производство доломита