Кераміка, ААТ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 14.12.2023 10:00
Сучасная назва | ААТ «Кераміка» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1980 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Галіна | прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Сайт | https://dolomit.by/by/ |
ААТ «Кераміка» – адно са старэйшых прадпрыемстваў Беларусі. Першыя згадкі пра цагельні, размешчаныя на тэрыторыі г. Віцебска, адносяцца да пачатку ХІХ стагоддзя. Заводы ў той час належалі прыватным уладальнікам, працавалі сезонна, колькасць працоўных не перавышала 150 чалавек. У 1884 годзе па Суражскім тракце знаходзілася 8 заводаў, якія належалі прыватным уладальнікам і выпускалі цэглу, чарапіцу і гліняны посуд. Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі заводы былі нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўсе вытворчасці падвергліся моцным разбурэнням, але ўжо да канца 1945 года пачалі свой першы выпуск. У студзені 1950 года на базе цагельна-чарапічных заводаў № 31/35, № 32 і торфазавода «Андронавічы» быў створаны Віцебскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. У 1961 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю завод керамзітавага жвіру, а ў 1969 годзе пабудаваны завод дрэнажных труб, якія былі далучаны да камбіната будаўнічых матэрыялаў.
У красавіку 1980 года на базе Віцебскага камбіната будаўнічых матэрыялаў у адпаведнасці з загадам Міністэрства прамысловасці БССР было створана Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Кераміка». У 1990 годзе праведзена рэканструкцыя падрыхтоўчага аддзялення завода дрэнажных труб і ў 1991 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы цэх па выпуску камянёў керамічных. З сакавіка 1995 года перайменавана ў ААТ «Кераміка».
Асноўныя віды дзейнасці прадпрыемства – вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, распрацоўка гравійных і пясчаных кар'ераў (у тым ліку здабыча карысных выкапняў – пясок, гліна) і інш. Асноўная прадукцыя – керамічная цэгла і камень для кладкі нясучых канструкцый будынкаў.
Зараз ААТ «Кераміка» – экспартна арыентаванае прадпрыемства. Асноўным спажыўцом яго прадукцыі на міжнародным рынку з'яўляецца Расійская Федэрацыя. Віцебскую керамічную цэглу часта выкарыстоўваюць для будаўніцтва і рэстаўрацыі храмаў і гістарычных помнікаў, з яе ў многіх гарадах Саюзнай дзяржавы выраслі цэлыя мікрараёны. Дзякуючы прадуктам з маркай «Кераміка», набылі новае жыццё найкаштоўнейшыя гістарычныя і культурныя помнікі Расіі. Віцебская цэгла закладзена ў мемарыяле, узведзеным да 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на Паклоннай гары ў Маскве, у храме Хрыста Збавіцеля, у храме святых апосталаў Пятра і Паўла, у Падмаскоўі ў гарадскім пасёлку Маніна, у комплексе «Прохараўскае поле» Белгародскай вобласці. У Смаленскай вобласці ў горадзе Ельня пабудаваны цэлыя раёны з поўнай інфраструктурай. А ў Беларусі няма такога горада, дзе б не выкарыстоўвалася прадукцыя прадпрыемства: Мінск, Полацк, Наваполацк, Орша, Горкі. Асабліва шмат будынкаў пабудавана ў Віцебску, Магілёве і Гомелі. Віцебская цэгла карыстаецца папулярнасцю і сярод печнікоў Беларусі і Расіі. Дзякуючы мясцовым глінам і вызначаным тэхналогіям, яна атрымліваецца гладкай і прыгожага чырвонага колеру – ідэальны матэрыял для кладкі печаў і камінаў.
Прадпрыемства з'яўляецца лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі». Неаднаразова ўдастоена дыпломаў і сертыфікатаў на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і выставах («Паходня Бірменгема» (ЗША), «Залаты Арол» (Францыя) і інш.).
Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Гагарына, 119.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. Прибыль из глины / Е. Алимова // Рэспубліка. – 2022. – 4 лістап. – С. 1, 8–9.
2. Башун, Е. Качество – емкое понятие / Е. Башун, Е. Ляховская // Витебские вести. – 2021. – 10 июня. – С. 1, 3.
3. Віцебскае вытворчае абъ'яднанне «Кераміка» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 454.
4. «Керамика» // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 199.
5. «Керамика» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 483–484.
6. Кочетов, С. «Керамика» готовится к операции. На сердце... / С. Кочетов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 10 авг. – С. ІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
7. Серебрякова, Т. Кирпичных дел мастера / Т. Серебрякова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 12 февр. – С. 8.
СПАСЫЛКІ