Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка-філіял № 2 імя У. Маякоўскага. г. Віцебск

 

Бібліятэка-філіял № 2 імя У. Маякоўскага – адна з найстарэйшых бібліятэк горада. 21 красавіка 1949 года на былой Суражскай вуліцы (сёння вуліца Гагарына) у раёне камбіната будаўнічых матэрыялаў (сёння ААТ «Кераміка») па рашэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта была адчынена бібліятэка, якой адразу прысвоілі імя Уладзіміра Маякоўскага.

Першапачаткова бібліятэка размяшчалася ў 10-метровым пакоі пры інтэрнаце камбіната. Узначальваў бібліятэку Мікалай Валодчанка, бібліятэкарамі працавалі Клара Купрэшмідт і Вольга Ноткіна, абслугоўвалася каля 500 чытачоў.

У 1951 годзе пад бібліятэку было адведзена новае памяшканне, якое размяшчалася пры клубе прадпрыемства. Дзякуючы гэтаму, колькасць чытачоў і фонд бібліятэкі значна павялічыліся.

У 1985 годзе бібліятэка пераехала ў новы будынак, у якім размяшчаецца і цяпер.

З 2003 года па ініцыятыве паэта Давіда Сімановіча на базе бібліятэкі штогод праходзіць літаратурнае свята «Віцебскі дзень У. Маякоўскага з лірычнымі адступленнямі ў мінулае і будучае», прымеркаванае да дня нараджэння паэта.

З 2004 года бібліятэка працуе па мэтавай гісторыка-патрыятычнай праграме «Жывая сувязь пакаленняў», а з 2017 года ў бібліятэцы рэалізуецца праект «Вайна ў лёсе маёй сям'і».

Сёння бібліятэка абслугоўвае больш за 4,5 тыс. чытачоў, бібліятэчны фонд складае каля 50 тыс. экз.

Загадчык бібліятэкі – Горына Ларыса Юр'еўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Гагарына, д. 33а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Горина, Л. Золотая осень библиотеки / Л. Горина // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 14 окт. – С. 4.

2. Самотой, А. «Гимн слову, книге и библиотеке» / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 18 мая. – С. 10.

3. Шпаковская, Г. Маяк микрорайона: Витебской городской библиотеке имени В. Маяковского – 70 лет / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2019. – 27 апр. – С. 9.