Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Сенненскі раён

 У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах значную ролю ў жыцці раёна набывае масавая фізічная культура, спорт і турызм.

Для арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы ў Сенненскім раёне існуе спартыўная база: фізкультурна-спартыўны комплекс «Алімп», стадыён з бегавымі дарожкамі і сектарамі-трыбунамі на 2000 месцаў, 16 спартыўных залаў, 13 футбольных палёў, лыжаролерная траса, біятлоннае стрэльбішча, больш 40 іншых спартыўных пляцовак.

Па стане на 2019 год спортам займаецца каля 33 % школьнікаў раёна, у Сенненскай СДЮШАР – 15,5 %, спартыўнымі заняткамі ў цэлым ахоплена каля 23,5 % насельніцтва.

У 2016 годзе пасля мадэрнізацыі быў адкрыты фізкультурна-спартыўны комплекс. Ігравая зала з сучасным пакрыццём для міні-футбола і іншых камандных відаў спорту, трэнажорная зала, залы для заняткаў фітнесам і настольным тэнісам, пакой для адпачынку трэнераў. Быў адноўлены стадыён з лёгкаатлетычнай дарожкай, гімнастычным гарадком і трэнажорамі для заняткаў варкаўтам. Добраўпарадкавана яма для скачкоў у даўжыню, пабудавана пляцоўка для баскетбола. Штучнае асвятленне дазваляе праводзіць матч на стадыёне ўвечары.

Запатрабаваны комплекс сярод выхаванцаў спартыўнай школы. Дзякуючы камфортным умовам, былі ўведзены новыя дысцыпліны, у тым ліку штурханне ядра. Запатрабавана пляцоўка для пляжнага валейбола на беразе возера.

Фізкультурна-спартыўны комплекс займае значнае месца ў развіцці спартыўна-масавай і аздараўленчай работы з дзецьмі і дарослымі. На яго базе створана 26 груп, якія працуюць па ўсім раёне (у г. п. Багушэўску – дзве) пад кіраўніцтвам трэнераў па спорце і інструктараў-метадыстаў.

Перавага аддаецца гульнявым відам спорту: футболу, валейболу. Дзякуючы супрацоўніцтву з нацыянальнай і еўрапейскай асацыяцыямі, прыкметна палепшылася матэрыяльная база для развіцця масавага футбола, пашырылася кола яго прыхільнікаў. У 2018 годзе на базе фізкультурна-спартыўнага комлексу пачала працаваць дзявочая футбольная секцыя. Дарослая футбольная каманда «Сянно» годна выступае на першынстве вобласці.

Перспектыўным накірункам у дзейнасці ФСК з'яўляецца турызм – распрацавана 14 маршрутаў.

У г. Сянно працуе ВСУ «Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву», у трох аддзяленнях якой займаюцца лёгкай атлетыкай, біятлонам, грэка-рымскай барацьбой. Кожны год ад двух да чатырох выхаванцаў спартыўнай школы перадаюцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, многія пазней уваходзяць у склад розных зборных каманд, у тым ліку нацыянальных. Выхаванцы Сенненскай СДЮШАР паспяхова выступаюць на міжнародных спаборніцтвах па розных відах спорту. Так, ураджэнка г. Сянно, біятланістка, Ірына Крыўко – чэмпіёнка XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў па біятлоне ў Пхёнчхане.

За апошнія гады была істотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база спартыўных аб'ектаў. У 2013 годзе адбыўся капітальны рамонт залы па грэка-рымскай барацьбе.

У 2018 годзе была пабудавана біятлонная база: 25-метровы крыты стралковы цір, пакоі для захоўвання лыж і зброі, трэнерская, душавая і саўна.

У 2018 годзе ў лесапарку 40-годдзя Перамогі ў г. Сянно з'явіўся новы спартыўны аб'ект для аматараў актыўнага адпачынку – вяровачны гарадок. Комплекс уключае дзве паласы перашкод працягласцю 72,5 і 119 метраў, 167-метровы тралей. Маршруты падзелены па ўзроўнях складанасці. Дарослая паласа ўключае 15 этапаў – лесвіцы для ўздыму і спуску, калодкі, зігзаг, тралей, страмёны. Кароткі маршрут з 9 этапаў разлічаны на юных экстрэмалаў і навічкоў у спартыўным турызме. На маршрутах працуюць інструктары ФСК «Алімп».

Адбываюцца круглагадовыя спартакіяды сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый Сенненскага раёна.

 

Футбольны клуб «Сянно». Фотаздымак з сайта https://vk.comТурнір па міні-футболе ў фізкультурна-спартыўным комплексе «Алімп». Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byЛыжная эстафета ў рамках круглагадовай алімпіяды. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byФізкультурна-спартыўны комплекс. Сенненскі раён, г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://www.senno.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. Цэнтр сямейнага спорту / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 15 верас. – С. 1, 4.

2. Бондаревич, О. Наша Ира – чемпионка! / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 лют. – С. 1.

3. Бондаревич, О. О Сенно знают даже в УЕФА / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 19 мая. – С. 5.

4. Буракова, Т. Узнагароды юным барцам уручыў тытулаваны зямляк / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 5 чэрв. – С. 3.

5. Буракова, Т. Чарговая перамога Максіма Кажарскага / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 28 крас. – С. 13.

6. Восьмикратный чемпион // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 3 лют. – С. 5.

7. Быньков, А. Золото наших побед / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 февр. – С. 1–2.

8. Все в комплексе / подгот. А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 14 янв. – С. 12.

9. Гардзецкі, А. Сенненшчына моцная спартыўнымі традыцыямі і трэнерамі-фанатамі / А. Гардзецкі ; гутарыў А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 25 чэрв. – С. 1, 3.

10. Голесник, С. От Синая до Пхенчхана / С. Голесник // Сельская газета. – 2018. – 17 февр. – С. 5.

11. Горбачёва, И. Тренируют тело, закаляют дух / И. Горбачёва // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 31 жн. – С. 4.

12. Кажарский, М. Не могу жить без спорта / М. Кажарский ; беседовал А. Подорожный // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 9 студз. – С. 4.

13. Комашко, Д. Ветру вопреки / Д. Комашко // Рэспубліка. – 2019. – 22 лют. – С. 4.

14. Лазюк, А. З сенненскіх Сінаяў у нямецкі Рупольдынг / А. Лазюк // Витебские вести. – 2015. – 20 янв. – С. 1, 6.

15. Мыслицкая, О. Турнир памяти / О. Мыслицкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 21 июня. – С. 7.

16. Наумова, А. Семейный спорт Кондратьевых / А. Наумова // Народнае слова. – 2011. – 5 лют. – С. 1.

17. Тринадцатикратный чемпион // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 9 лют. – С. 4.

18. Усціновіч, Я. М. Фізкультурны і спартыўны рух / Я. М. Усціновіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 562–564.

19. Якаўлева, А. Мячоў шмат не бывае / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 29 верас. – С. 5.

20. Якаўлева, А. Хто сказаў, што футбол не жаночая справа! / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 22 верас. – С. 5.

21. Яўгенаў, А. На сродкі раённага бюджэту / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 20 мая. – С. 4.

22. Яўгенаў, А. Спорт: яднае, умацоўвае, аздараўляе / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 5 лют. – С. 4, 8.