Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка, г. Браслаў. Браслаўскі раён

Дзіцячай бібліятэкі ў Браславе да 1953 года не было. Па ўспамінах Кацярыны Паўлаўны Кавалеўскай, якая ў 50-я гады была загадчыцай раённай бібліятэкі, дзіцячы кніжны фонд быў выстаўлены ў раённай бібліятэцы на асобным стэлажы і дзеці абслугоўваліся разам з дарослымі. Колькасць чытачоў-дзяцей з кожным годам расла, і ў 1953 годзе згодна рашэння выканкама Браслаўскага райсавета дэпутатаў № 251 ад 17 чэрвеня 1953 года раённы аддзел культуры выдаў загад № 32 ад 18 верасня 1953 года «Аб адкрыцці раённай дзіцячай бібліятэкі ў г. Браславе».

Бібліятэка была размешчана ў памяшканні раённага Дома піянераў у двух маленькіх пакоях. Штат яе складаўся з 3-х чалавек: загадчыка бібліятэкі, бібліятэкара і прыбіральшчыцы. Першай загадчыцай Браслаўскай раённай дзіцячай бібліятэкі была Эльвіра Сяргееўна Мурашка, бібліятэкарам Мэля Францаўна Гайдзель. Кніжны фонд бібліятэкі налічваў 675 экз. кніг. На канец 1953 года бібліятэка абслугоўвала 211 чытачоў.

У 1962 годзе бібліятэка пераехала ў памяшканне, якое раней займала раённая бібліятэка, па вуліцы Энгельса і існавала тут да 1974 года, а потым, разам з раённай бібліятэкай, была пераведзена ў памяшканне былога раённага Дома культуры, дзе знаходзіцца да сённяшняга дня.

Кніжны фонд бібліятэкі складае 25 тысяч найменняў.

Тэматычная накіраванасць у бібліятэцы шырокая. Гэта і прапаганда чытання, ваенна-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне, азнаямленне юных чытачоў з прававой культурай. З гэтай мэтай тут перыядычна праводзяцца Тыдні прававых ведаў, на якія запрашаюцца кампетэнтныя асобы. Супрацоўніцтва наладжана з установамі адукацыі, культуры, праваахоўнымі органамі і г. д. У бібліятэцы на высокім ўзроўні вядзецца экалагічнае выхаванне чытачоў. Бібліятэка цесна супрацоўнічае ў гэтым напрамку з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальным паркам «Браслаўскія азёры». У 2007 годзе ў бібліятэцы быў адкрыты экалагічны інфармацыйны цэнтр «ЭКАС».

З 2009 года па прэзідэнцкай праграме «Дзеці Беларусі» на базе бібліятэкі працуе мультымедыйны цэнтр. Па выніках раённага спаборніцтва за 2013 год дзіцячая бібліятэка прызнана лепшай установай культуры ў горадзе.

Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, г. Браслаў, вуліца Савецкая, 108.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мацеша, Г. Бібліятэка запрашала ў свой чароўны свет / Г. Мацеша // Браслаўская звязда. – 2013. – 20 сак. – С. 3.

2. Набеева, А. Ведай свае правы, дзіця! / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2016. – 23 лістап. – С. 6.

3. Пятушка, Т. Дапамогуць вызначыцца з адпачынкам / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2014. – 14 мая. – С. 4.

4. Пятушка, Т. Канікулы разам з бібліятэкай / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2014. – 16 ліп. – С. 7.

5. Пятушка, А. Каштоўны перл душы / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2014. – 26 сак. – С. 6.

6. Пятушка, А. Лепшыя чытачы / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2017. – 30 верас. – С. 6.

7. Пятушка, Т. Самым блізкім і родным / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 19 кастр. – С. 5.

8. Пятушка, Т. Скарбніца дзіцячай літаратуры / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2014. – 19 сак. – С. 4.