Дрысвяцкая бібліятэка, в. Дрысвяты. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 08:40
- Адноўлена 17.01.2019 11:36
У 1940 годзе ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна ў маленькім пакоі пры клубе была адкрыта хата-чытальня. Тады ў ёй налічвалася каля 300 кніг.
З моманту свайго заснавання бібліятэка стала цэнтрам культурнага жыцця ў вёсцы.
Некалькі гадоў назад бібліятэка пераехала з асобнага будынка, які прыйшоў у аварыйны стан, у будынак дзіцячага сада-школы, і аб'ядналася са школьнай бібліятэкай. У кнігасховішчы бібліятэкі – 5 тыс. найменняў.
Прыярытэтнымі накірункамі ў дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца краязнаўчая дзейнасць і папулярызацыя беларускай літаратуры, у тым ліку сучасных аўтараў.
Сярод рэгулярных мерапрыемстваў у бібліятэцы можна адзначыць «Тыдзень дзіцячай кнігі і музыкі», акцыя «Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі» і г. д.
Шмат мерапрыемстваў праводзіцца сумесна са школай.
Пры бібліятэцы дзейнічае клуб «Любазнайкі», які кожную трэццюю пятніцу збірае дзяцей на тэматычныя мерапрыемствы.
Адрас: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, в. Дрысвяты.
ЛІТАРАТУРА
1. Іванова, Т. Цэнтр культурнага жыцця / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2000. – 27 снеж. – С. 3.
2. Клімаў, А. Дзіўныя і загадкавыя Дрысвяты / А. Клімаў // Культура. – 2018. – 14 крас. – С. 10–11.
3. Пятушка, Т. Майстар на ўсе рукі / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2013. – 9 лют. – С. 3.