Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр абласны метадычны народнай творчасці, ДУ. Віцебск, г.

Сучасная назва

Віцебскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці

Тып

дзяржаўная ўстанова

Дата заснавання

1939

Месца знаходжання

г. Віцебск

Сайт

https://vk.com/omcnt

 

Загадам Прэзідыума Савета БССР ад 17 сакавіка 1939 года пры Віцебскім абласным аддзеле мастацтваў быў створаны Віцебскі абласны Дом народнай творчасці. Але дакладныя звесткі і факты пра дзейнасць установы захаваліся толькі з 1944 года, з моманту вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Віцебскі абласны Дом народнай творчасці быў перайменаваны ў Віцебскі абласны навукова-метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, у 2001 годзе – у ДУ «Віцебскі абласны навукова-метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». З 2006 года мае сучасную назву – ДУ «Віцебскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці».

Кіраўнікамі ў розныя гады дзейнасці дадзенай установы былі: Тышэвіч Мікалай Мікалаевіч (1944–1964) – актыўна працавалі агітбрыгада, выяўленчая студыя, фотаклуб і аматарская кінастудыя, народны ансамбль танца «Колас»; Сакалова Галіна Аляксандраўна (1964–1989) – сталі праводзіцца курсы для кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці, увайшлі ў практыку абласныя семінары самадзейных кампазітараў і паэтаў, выязныя пленэры майстроў і мастакоў, з гэтых часоў бярэ пачатак «Горад майстроў» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і інш.; Лабацкі Іван Фёдаравіч (1989–2011) – вяртанне народнай традыцыі ў сучаснае жыццё, вывучэнне вытокаў і ўзораў інсітнага мастацтва ў народнай культуры Беларусі, з'яўляюцца першыя рэгіянальныя брэнды – Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» і Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах; з 2011 года Віцебскі АМЦНТ узначальвае Лабука Кацярына Пятроўна. За кароткі тэрмін ёю былі ініцыіраваны і рэалізаваны новыя праекты і святы традыцыйнай народнай творчасці – Міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц у рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», праект па рэканструкцыі касцюма Віцебшчыны «Сцежкі майстэрства», турнір побытавых танцаў, свята батлеечных пастановак і тэатраў лялек «Лялечны свет», свята тэатраў мод «Модны дывертысмент», свята-конкурс дзіцячых аматарскіх тэатраў «Малая сцэна» і інш.

Значны ўклад у развіццё народнай творчасці ўнеслі супрацоўнікі Цэнтра: заслужаны дзеяч культуры Беларусі, заснавальнік фальклорнага ансамбля «Вытокі» І. А. Серыкаў, галоўны рэжысер АМЦНТ М. А. Глушакоў, сцэнарыст У. П. Сцепановіч, заснавальнік фестывальнага руху на Віцебшчыне М. П. Пашынскі, Т. М. Літвінава, З. А. Гукава, А. А. Агееў, вядучы метадыст, кандыдат мастацтвазнаўства Л. У. Вакар, В. Я. Юдава, Л. В. Венгер, Э. У. Янчанка, Н. Л. Федарыстава і інш. Сёння калектыў Цэнтра складаецца з 25 творчых людзей, прафесіяналаў сваёй справы.

Асноўная дзейнасць Віцебскага АМЦНТ накіравана на падтрымку і захаванне традыцыйнай культуры і сучасных відаў народнай творчасці, аказанне інфармацыйна-метадычнай дапамогі ўстановам культуры, павышэнне прафесійнай кваліфікацыі кадраў работнікаў культуры, вядзецца работа па арганізацыі ўдзелу творчых калектываў у міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, святах, фестывалях, кірмашах і інш., практыкуецца выданне кніг, каталогаў, кніг-альбомаў: «Народныя сувеніры Віцебшчыны: з выставы «Цвяток радзімы васілька...» (2011), «Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны» (2011), «Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны» (2013), «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» (2017), «Забава: народная цацка і лялька Віцебшчыны» (2019) і інш. Інфармацыйна-метадычным уздзеяннем АМЦНТ ахоплена 391 установа клубнага тыпу, наладжана сістэма аператыўнага электроннага абмену інфармацыяй з усімі рэгіёнамі вобласці. З 2005 года асаблівая ўвага надаецца дзейнасці клубных устаноў у аграгарадках. Штогод пры падтрымцы АМЦНТ арганізуецца і праводзіцца больш за 40 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў, конкурсаў, святаў: Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль», абласное свята духоўнай музыкі, абласны конкурс патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор», абласное свята народнага гумару «Смяяцца не грэх», абласны турнір побытавых танцаў, свята-конкурс цыркавога мастацтва «Арэна» і інш.

У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праводзяцца конкурсы разьбяроў па дрэве «Дрэва жыцця», святы-конкурсы па ткацтве «Матчыны кросны», па лозапляценні «Лазовы прут», вышыўцы і карункапляценні «Чароўная нітка», майстроў сучаснага мастацкага роспісу «Райскі сад» і інш.

Выставачная дзейнасць – таксама важны напрамак у дзейнасці АМЦНТ. У выставачнай зале прадстаўлены вырабы майстроў народных мастацкіх рамёстваў, мастакоў выяўленчага мастацтва. На працягу апошніх пяці гадоў прайшлі абласныя выстаўкі: традыцыйнай цацкі і лялькі «Чароўны свет цацкі» (2015), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Ад майстра да вучня» (2016), па саломапляценні «Золата роднай зямлі» (2017), рэдкіх і забытых рамёстваў «Традыцыі ў сучаснасці» (2018) і інш.

З 2012 года на базе абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці працуе салон-магазін «Узгорскі гасцінец», дзе прадстаўлены ўнікальныя калекцыі керамікі і ганчарства, маляваных дываноў, вырабаў з саломы і лазы і інш. Таксама працуе лялечны тэатр «Клубок», удзельнікамі якога з'яўляюцца работнікі ўстановы культуры. На базе Цэнтра дзейнічае школа электроннай музыкі, дзе праходзяць навучанне вядучыя вечароў адпачынку, танцавальных вечароў і дыскатэк.

Віцебскім АМЦНТ падтрымліваюцца сувязі з творчымі калектывамі ўстаноў культуры і майстрамі мастацкіх рамёстваў з 15 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама Украіны, Латвіі праз удзел у галоўным праекце – «Горад майстроў» падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Праца па рэканструкцыі народнага касцюма здзяйсняецца сумесна з навукоўцамі Смаленска праз удзел у навукова-практычных канферэнцыях, праз удзел лепшых творчых калектываў у розных міжнародных фестывалях і конкурсах, арганізацыю сумесных выставак па лозапляценні, мастацкім роспісе, вырабе традыцыйнай лялькі і цацкі, ткацтве, лапікавым шыцці і інш. АМЦНТ супрацоўнічае таксама з іншымі рэгіёнамі – г. Вялікія Лукі (Пскоўская вобласць), г. Курск (Курская вобласць). Падтрымка партнёрскіх кантактаў з'яўляецца важнай умовай для ўдзелу беларускіх і расійскіх устаноў культуры ў міжнародным культурным жыцці.

Віцебскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў «За вялікі ўклад і развіццё культуры і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Віцебскай вобласці», Віцебскага аблвыканкама «За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва», Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і інш.

У 2021 годзе калектыў Віцебскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці быў удастоены Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і адраджэння традыцыйнай тэхналогіі вырабу глінянай цацкі Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Паддзвіння.

Дырэктар – Лабука Кацярына Пятроўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Леніна, 35.

 

ДУ «Віцебскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byКалектыў ДУ «Віцебскі абласны метадычны Цэнтр народнай творчасці». г. Віцебск. Фота з сайта https://yandex.byПрэзентацыя кнігі «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» супрацоўнікамі Віцебскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitvesti.by

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Неверагоднае – у адкрытым доступе / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2018. – 20 лют. – С. 3.

2. Вакар, Л. Деятельность витебского ОНМЦ НТ и КПР по возрождению традиций народного искусства Витебщины / Л. Вакар // Народная культура Віцебшчыны : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванню традыцый», 26–27 мая 2005 г. / рэдкал.: Л. Вакар [і інш.] – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2007. – С. 43–55.

3. Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці // Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня: да 80-годдзя стварэння абласных цэнтраў народнай творчасці / склад.: Т. М. Яскевіч, Р. І. Вайцяхоўская ; рэдкал.: В. В. Антоненка [і інш.]. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. – С. 59–117.

4. Волкава, Л. З песняй па жыцці / Л. Волкава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 21 янв. – С. 5.

5. Волкова, Л. Примеряя одежду предков / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 февр. – С. IV.

6. Клесова, Г. Задел на долгие годы / Г. Клесова // Народнае слова. – 2009. – 16 мая. – С. 5.

7. Конон, М. Наш цэнтр народнай творчасці – у ліку лепшых / М. Конон // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 20 дек. – С. 1.

8. Крупица, Н. Бумажный скульптор / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 23 янв. – С. 5–6.

9. Крупица, Н. Костюм как культурный код / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 1 февр. – С. VIII.

10. Крупица, Н. Костюм расскажет об эпохе... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 2 апр. – С. 7.

11. Крупица, Н. Народный костюм Придвинья / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 23 мая. – С. 5.

12. Крупица, Н. Сберечь культурное наследие / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 12 янв. – С. 3.

13. Кудрэйка, Н. Міфалогія крывічаў у нацыянальным сувеніры / Н. Кудрэйка // Культура. – 2021. – 23 студз. – С. 1, 3, 5.

14. Лабука, К. П. Фестываль? З інвестфорумам! / К. П. Лабука ; гутарыў А. Старжынскі // Культура. – 2012. – 9 чэрв. – С. 12.

15. Лобацкий, И. Народное творчество – живой источник / И. Лобацкий ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 11 сак. – С. 5.

16. Лялькіна, А. М. Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці / А. М. Лялькіна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 334.

17. Лялькина, А. М. Витебский областной методический центр народного творчества / А. М. Лялькина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 225–226.

18. Лялькіна, А. Каб не «Капялюш»... / А. Лялькіна // Культура. – 2016. – 6 лют. – С. 3.

19. Пастернак, Т. С. Игрушки наших предков / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 5 февр. – С. 1, 8.

20. Пастернак, Т. С. Культурный код, сохраненный в глине / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 8 янв. – С. 1, 18.

21. Пастернак, Т. С. Летопись народного искусства / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2020. – 1 февр. – С. 9.

22. Пастернак, Т. С. Поделиться богатством / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 31 марта. – С. 8–9.

23. Пастернак, Т. С. Смоленская береста и витебская маляванка: самобытность и близость культур объединяют народных мастеров двух братских стран / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 1 апр. – С. 6.

24. Пастернак, Т. С. Что носили наши предки / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 20 февр. – С. 8.

25. Разработки поддержали финансово / подгот. О. Масловская // Витебские вести. – 2017. – 28 янв. – С. 2.

26. Степаненко, О. Тепло творчества / О. Степаненко // Витебские вести. – 2013. – 31 окт. – С. 22.

27. Степанская, Т. По одежке изучают историю / Т. Степанская // Витебские вести. – 2015. – 2 июня. – С. 6.

28. Уліновіч, Н. «Прыдзвінскія карункі», або Танчым «па-даўнейшаму» / Н. Уліновіч // Витебские вести. – 2020. – 21 апр. – С. 8.

29. Чарнякевіч, Ю. Свістулькі ад Скарыны / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2021. – 9 студз. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

Афіцыйная старонка Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці УКантакце

Бережно сохраняя традиции предков – витебский центр народного творчества получил спецпремию Президента