Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Шаркаўшчынскі раён

Турыстычная інфраструктура, гісторыка-культурны і прыродны патэнцыял Шаркаўшчынскага раёна дазваляюць развіваць пазнавальны, аздараўленчы, медыцынскі, рэлігійны, паляўнічы, экалагічны віды турызму, а таксама аграэкатурызм.

Для мэтанакіраванай работы ў сферы турызму ў раёне з 2009 года дзейнічае турысцка-інфармацыйны пункт, які прадастаўляе гасцям раёна інфармацыю пра славутасці, помнікі гісторыі і архітэктуры, асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, аб'екты аграэкатурызму, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы, фестывалі, прапаноўвае экскурсіі, а таксама іншую інфармацыю, неабходную для турыстаў.

Асноўны паток турыстаў у Шаркаўшчынскі раён складаюць беларускія жыхары, а таксама насельніцтва прыбярэжных населеных пунктаў з тэрыторыі Латвіі. Рэгіён у роўнай ступені наведваюць экскурсійныя групы, паломнікі, аматары рыбалкі і палявання, прыхільнікі спартыўнага турызму, а таксама аматары адпачынку на прыродзе. Найбольшы прыбытак у раён прыносяць паляўнічыя туры і турысцка-інфармацыйны пункт.

Прывабнасць раёна для арганізацыі турызму дасягаецца за кошт правядзення на рэгулярнай аснове такіх мерапрыемстваў, як фестывалі, кірмашы, святы, спартыўныя мерапрыемствы, выставы. Мерапрыемствы носяць пазнавальны, забаўляльны і краязнаўчы характар для турыстаў.

Да паслуг турыстаў функцыянуе гасцініца УП ЖКГ на 48 месцаў у г. п. Шаркаўшчына і гасцявы дом «Цэнтр культуры і адпачынку» на 11 месцаў у аг. Верацеі.

Для гасцей Шаркаўшчынскага раёна распрацаваны наступныя турыстычныя маршруты: «Дарогамі вайны № 1», «Дарогамі вайны № 2», «Лужкаўскія вандроўкі», «Сцяжынкамі Язэпа Драздовіча», «Прырода роднага краю».

Дынамічна развіваецца ў раёне аграэкатурызм. Тут дзейнічаюць наступныя аграсядзібы: «У садзе», «Банны двор», «Будаўская радасць», «Жукі». Яны прапануюць адпачынак на прыродзе з магчымасцю дакрануцца да няхітрага побыту нашых продкаў. Аграсядзібы дазваляюць адчуць атмасферу небывалага сельскага каларыту, дапамагаюць гарадскім жыхарам адпачыць ад паўсядзённай мітусні. Яны прапаноўваюць наведвальнікам наступныя паслугі: пешыя прагулкі, рыбалку, збор грыбоў, ягад, траў, нацыянальную кухню. У аграсядзібах пабудаваны альтанкі, ёсць мангалы.

Шаркаўшчынскі раён прымае актыўны ўдзел у праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі для паляпшэння турысцкай інфраструктуры рэгіёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ананич, Е. Дружбу, спорт и оптимизм – это всё даёт туризм / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 23 чэрв. – С. 1, 3.

2. Ананич, Е. Из года в год зовет турслет! / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 26 чэрв. – С. 1, 3.

3. Берникович, Д. Встреча у туристского костра / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 23 июня. – С. 12.

4. Берникович, Д. Спортивный мастер-класс / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 20 июня. – С. 18.

5. Іваноў, І. Лаўры пераможцаў / І. Іваноў // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2011. – 10 верас. – С. 2.

6. Летят гуси на Картею... / подгот. Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. – 2010. – 10 июня. – С. 10.

7. Мінакова, Л. Запрашае Прыдзвінскі край / Л. Мінакова // Беларусь. – 2017. – № 11. – С. 38–39.

8. Минкевич, Л. Открываем Придвинский край / Л. Минкевич // Народная газета. – 2017. – 14 июля. – С. 16. – (Прил.: Союзное вече).

9. Наша родина здесь, над Дисною-рекой... = Our motherland is here over Disna river... : фотоальбом / Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. – 38 с.

10. Приглашаем в путешествие по Шарковщине : [путеводитель]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – 15 с.

11. Пучынская, І. Велапрабег Памяці / І. Пучынская // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 4 верас. – С. 2, 4.

12. Рагін, Я. М. Пацэліць у яблычак / Я. Рагін // Культура. – 2019. – 7 верас. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Турызм. Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт