Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Талачынскі раён

У Талачынскім раёне найбольш вядомыя азёры – гэта Касмачэўскае, Глыбокае і Сярэдняе.

Возера Глыбокае знаходзіцца ў басейне р. Бярозаўка, за 22 км на ўсход ад г. Талачын каля в. Галошава. Схілы катлавіны вышынёй 7–10 м, разараныя. Берагі на захадзе і паўночным захадзе забалочаныя, пад хмызняком. Даўжыня 0,94 км. Плошча 0,51 км2. Найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,71 км. Плошча вадазбору 6,1 км2.

Сярэдняе возера знаходзіцца ў басейне р. Еленка, за 25 км на паўднёвым захадзе ад г. Талачын, за 2 км на ўсход ад в. Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву. Плошча 0,27 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 0,68 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,01 км. Аб'ём вады 0,57 млн. м3. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.

 

Возера Сярэдняе. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта www.fotobel.bуВозера Глыбокае. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта www.fotobel.bуВозера Сярэдняе. Талачынскі раён. Фотаздымак з сайта www.fotobel.bу

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 416 с. : іл.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

3. Матиевский, Н. Радионовы владения / Н. Матиевский // Віцебскі рабочы. – 2005. – 5 ліп. – С. 5.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

5. Талачынскі раён / Ф. Ф. Бурак [інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Страўраструм–Яшчур. – С. 74–75.

6. Федоров, В. Тайна озера Глубокое / В. Федоров // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 27 студз. – С. 6.