Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Талачынскі раён

На тэрыторыі Талачынскага раёна знаходзяцца 22 помнікі археалогіі, уключаныя у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Самым унікальным помнікам археалогіі на Талачыншчыне з'яўляецца гарадзішча Друцк. Гэта адзінае месца ў рэспубліцы, дзе прысутнічаюць усе часткі ранняга сярэдневякоўя: дзяцінец, вакольны горад, пасад, земляныя валы, роў і курганны могільнік.

Археалагічныя раскопкі ў Друцку праводзілі А. Д. Каваленя, Л. В. Аляксееў і В. М. Ляўко. Раскопкі паказалі, што Друцк узнік у XI ст. і быў знішчаны пажарам у пачатку XVI ст.

Час ад часу ў ваколіцах Друцка вывучаліся курганныя могільнікі. Так, у 1888 годзе Е. Р. Раманаў даследаваў курганы за 7–8 км на паўночны захад ад Друцка каля в. Загараддзе. У 1930 г. А. Д. Каваленя выявіў у паўразбураным кургане, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад дзяцінца, згніўшыя дошкі, напэўна, ад труны і косці, пад якімі на грунце прасочваўся пласток попелу.

У 1961 і 1962 гг. пад кіраўніцтвам Л. В. Аляксеева даследаваны 3 курганы каля в. Сінчукі за 500 м на ўсход ад Друцка, на процілеглым, левым беразе Друці. У 1967 годзе пачаты раскопкі курганнага могільніка каля в. Багрынава за 10–12 км на ўсход ад Друцка.

Шматгадовыя археалагічныя раскопкі ў Друцку і яго наваколлі пацвердзілі, што верхняе цячэнне ракі Друць у Х–ХІ стст. было густа заселена. Асноўным насельніцтвам краю з'яўляліся крывічы.

З даўніх часоў увагу вучоных-даследчыкаў прыцягвалі каменныя крыжы. Галошаўскі крыж (у народзе называюць Баба) лічыцца адным з самых старажытных. На цэментным пастаменце дробнымі каменчыкамі выкладзена дата – 1966 год. У гэты год, па ўспамінах людзей, крыж быў пастаўлены на сваё цяперашняе месца, а да гэтага стаяў на супрацьлеглым баку дарогі, пасля быў павалены.

На могілках каля в. Сакалянка захаваліся старадаўнія надмагільныя камяні і каменныя крыжы. Таксама каменны крыж знойдзены ў Буторах.

У 2015 годзе ля в. Харлінцы выявілі могілкі з каменнымі крыжамі.

У 1792 годзе каля в. Галошаўка быў знойдзены чарнавата-буры камень з высечаным на ўсю даўжыню крыжом і надпісам на славянскай мове: «В 6679 году месяца мая в день доспен Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову». (Дата 6679 па новым летазлічэнні адпавядае 1171 году). У 1807 годзе над ім была пабудавана царква. Падчас ваенных дзеянняў 1812 года яна была разбурана, у 1830 годзе ўзведзена капліца.

Беларускі археолаг Еўдакім Раманавіч Раманаў у с. Высокі Гарадзец адкрыў камень з паўсцёртым надпісам ХІІ ст. з перасечаным крыжом. Уяўляў глыбу чырвонага граніту. Раманаў даследаваў надпіс і склаў уцалелыя літары ў тэкст: «Господи помози рабу своему Борису». Вучоныя мяркуюць, што ён быў пастаўлены для ўвекавечання памяці князя Барыса. Па хадайніцтве Раманава магілёўскім губернатарам Зіноўевым у 1898 годзе над камнем-помнікам была пабудавана капліца, і ён такім чынам быў захаваны ад разбурэння. У дзень святога Барыса да яго арганізоўваўся хрэсны ход і адбывалася водаасвячэнне. Падчас царкоўных ганенняў камень-помнік у 1936 годзе быў узарваны, а капліца разбурана.

Спіс помнікаў археалогіі. Талачынскі раён

 

Галошаўскі каменны крыж. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРагвалодаўскі камень у храме. Фотаздымак  з сайта http://www.natal.byКамень з крыжам ля вёскі Харлінцы. Фотаздымак  з сайта http://www.natal.byМалюнак Барысавага каменю каля вёскі Высокі Гарадзец. Фотаздымак  з сайта https://www.wikiwand.comРагвалодаў камень. Фота з сайта: https://commons.wikimedia.orgСтаражытныя каменныя крыжы ў в. Сакалянка. Фотаздымак  з сайта http://www.fotobel.byСтаражытны каменны крыж у в. Сакалянка. Фотаздымак  з сайта https://7dney.byСтаражытны каменны крыж у в. Сакалянка. Фотаздымак  з сайта http://www.fotobel.byСтарадаўнія надмагільныя камяні ў в. Сакалянка. Фотаздымак  з сайта http://www.fotobel.byСтаражытны каменны крыж у в. Буторы. Фотаздымак  з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Каменная загадка / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 29 жн. – С. 3.

2. Аляксееў, Л. В. Горад на Друці / Л. В. Аляксееў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 34–40.

3. Бірукоў, В. Барысаў камень / В. Бірукоў, Л. Спаткай // Наша Талачыншчына. – 2009. – 1 жн. – С. 3.

4. Бирюков, В. Загадочность только добавляет азарта / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. – 2015. – 6 мая. – С. 11.

5. Борисовы камни // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 169–172.

6. Дучыц, Л. У. Барысавы камяні / Л. У. Дучыц, А. А. Шнэйдар // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 41–42.

7. Кавалеўскі, С. Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 31 студз. – С. 7.

8. Кавалеўскі, С. Легенды Галошава / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2013. – 23 нояб. – С. 10.

9. Мазур, А. Барысаў камень – цудадзейны / А. Мазур // Витебский курьер. – 2002. – 16 июл. – С. 3.

10. Пяць прычын наведаць Талачынскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 16 февр. – С. 5–6.

11. Талачынскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 409–420.

12. Цуприянович, М. Заповедные уголки моей маленькой Родины / М. Цуприянович // Наша Талачыншчына. – 2007. – 22 верас. – С. 4.

13. Шнэйдар, А. Барысавы камяні на Талачыншчыне / А. Шнэйдар // Культура. – 2004. – 28 лют–5 сак. – С. 22.