Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Талачынскі раён

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Талачынскім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Талачынская цэнтральная раённая бальніца», якая ўключае ў сябе:

arrow Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу на 147 ложкаў з паліклінікай (375 наведванняў у змену), дзённым стацыянарам на 20 бальнічных ложкаў, аддзяленнем хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;

arrow Коханаўскую раённую бальніцу на 85 ложкаў з паліклінікай (300 наведванняў у змену), дзённым стацыянарам на 15 ложкаў, аддзяленнем хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;

arrow сельскія ўрачэбныя амбулаторыі (у вёсках Абольцы, Валосава, Варанцэвічы, Серкавіцы, Слаўнае) на 125 наведванняў у змену, дзённымі стацыянарамі на 12 ложкаў;

arrow фельчарска-акушэрскія пункты (аг. Друцк, вёскі Азерцы, Галошава, Гаршчэўшчына, Жукнева, Заднева, Зялёная, Маціёва, Мяшкова, Навінка, Нізкі Гарадзец, Плоскае, Райцы, Рамашкава, Славені, п. Усвіж-Бук).

У сістэме аховы здароўя працуюць 65 урачоў і 283 сярэднія медыцынскія работнікі.

У раёне высокі ўзровень стаматалагічнай дапамогі. У Талачынскай цэнтральнай раённай паліклініцы знаходзіцца стаматалагічнае аддзяленне з тэрапеўтычнымі, артапедычнымі, хірургічнымі кабінетамі, зубатэхнічнай лабараторыяй. У Коханаўскай паліклініцы вядзецца тэрапеўтычны прыём, ёсць хірургічны кабінет. У сельскіх амбулаторыях (в. Абольцы, Серкавіцы, Слаўнае) маюцца стаматалагічныя кабінеты.

Дзейнасць устаноў аховы здароўя Талачынскага раёна накіравана на павелічэнне працягласці жыцця, зніжэнне смяротнасці, памяншэнне захворванняў, інваліднасці, умацаванне здароўя грамадзян.

Сетка ўстаноў аховы здароўя ў поўным аб'ёме забяспечвае патрэбы насельніцтва ў аказанні даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамовіч, С. Узровень медыцыны расце і колькасна, і якасна / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2012. – 4 студз. – С. 1–2.

2. Бірукоў, В. Медыцына робіць крок наперад / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 18 лют. – С. 1.

3. Королев, М. Курс на здоровье сельских жителей / М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2008. – 30 студз. – С. 1.

4. Маленкина, С. В. Доступно и качественно / С. В. Маленкина ; беседовала Ю. Капранова // Наша Талачыншчына. – 2017. – 8 лют. – С. 3.

5. Модернизация идет полным ходом / подгот. О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 24 сент. – С. 8–9.

6. Пасютин, Н. Н. На страже здоровья / Н. Н. Пасютин ; беседовал Е. Алпатов // Наша Талачыншчына. – 2007. – 16 чэрв. – С. 2.

7. Пасюцін, М. М. Гэты дар для нас бясцэнны / М. М. Пасюцін // Наша Талачыншчына. – 2004. – 19 чэрв. – С. 1.