Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Свабодная эканамічная зона «Віцебск», Віцебск, г.

 

Адрас адміністрацыі: г. Віцебск, вуліца 1-я Журжаўская, 4

Глава адміністрацыі: Скурат Міхаіл Міхайлавіч

Сайт: http://fez-vitebsk.by/

 

Свабодная эканамічная зона «Віцебск» знаходзіцца ў Віцебску – буйнейшым прамысловым цэнтры на паўночным усходзе Беларусі. Яна была створана ў жніўні 1999 года з мэтай забеспячэння спрыяльных умоў для прыцягнення высокіх тэхналогій і перадавога замежнага вопыту ў вытворчасці тавараў і паслуг, стымулявання экспарту і развіцця імпартазамяшчальнай вытворчасці.

На сённяшні дзень тэрыторыя СЭЗ «Віцебск» займае плошчу 2,416 тыс. га, складаецца з 17 асобных тэрыторый (сектараў). Большасць сектараў (7) размешчана ў межах горада Віцебска, 5 – у Аршанскім рэгіёне, 1 – у Полацкім раёне, 1 – у Наваполацку, 1 – у Паставах, 1 – у Мёрскім раёне, 1 – у Докшыцкім раёне. Для кіравання дзейнасцю свабоднай эканамічнай зоны была створана ДУ «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск"».

СЭЗ «Віцебск» з'яўляецца комплексам, у склад якога ўваходзяць вытворчая, экспартная і свабодная мытная зоны. На пачатак 2023 года ў яе склад уваходзяць 58 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. Зараз тут рэалізуецца 58 інвестыцыйных праектаў з удзелам капіталу з 13 краін свету, у тым ліку Чэхіі, Расіі, Польшчы, Велікабрытаніі, Ізраіля, Кіпра, Эстоніі. У цяперашні час у арганізацыях-рэзідэнтах свабоднай эканамічнай зоны працуе больш за 16 тысяч чалавек. Вырабляецца прадукцыя машынабудавання, харчовай, лёгкай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, ветэрынарыі, электронікі, дрэваапрацоўкі і інш.

У 2021 годзе прадпрыемствамі-рэзідэнтамі рэалізавана прадукцыі на 2732,4 млн. рублёў. Аб'ём рэалізацыі прадукцыі за межы Рэспублікі Беларусь склаў 72,6 %. Былі створаны 254 новыя рабочыя месцы.

 

Спіс прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Віцебск» на першае паўгоддзе 2023 года.

 

Свабодная эканамічная зона «Віцебск». Фота з сайта https://news.sb.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, С. «Точки роста» определены / С. Александрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 27 февр. – С. 12.

2. Антонов, С. Задание – рост в условиях турбулентности / С. Антонов // Витебские вести. – 2022. – 1 марта. – С. 5.

3. Антонов, С. Кластерная модель – перспективный ход / С. Антонов // Витебские вести. – 2021. – 27 февр. – С. 5.

4. Антонов, С. Приоритет – производительный труд / С. Антонов // Витебские вести. – 2021. – 25 февр. – С. 5.

5. Бегунова, Е. Есть стратегия – вот и результат / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2021. – 26 кастр. – С. 4.

6. «Витебск», свободная экономическая зона// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 159.

7. Кочетов, С. Инфраструктура привлекает инвестиции / С. Кочетов // Витебские вести. – 2023. – 3 марта. – С. 8.

8. Кочетов, С. СЭЗы предлагают ускорение / С. Кочетов // Витебские вести. – 2023. – 17 янв. – С. 3.

9. Любочка, С. Определяя стратегию развития / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 26 февр. – С. 11.

10. Любочка, С. Развиваться и работать в особых условиях / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. — 2 марта. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

11. Миколайчик, Ю. Создан кластер деревообработки / Ю. Миколайчик // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 4 марта. – С. 4.

12. Новые формы организации хозяйства в Витебской области // Территориальная структура реального сектора экономики Витебской области : монография / О. Д. Строчко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2008. – С.130–139.

13. Рудаков, М. Ф. Особенности регистрации и функционирования резидентов свободной экономической зоны (на примере СЭЗ «Витебск») / М. Ф. Рудаков, О. П. Кольчевская // Сборник научных трудов «Проблемы экономики». – 2021. – № 2. – С. 125–133.

14. Свободная Экономическая Зона «Витебск» = The Free Economic Zone «Vitebsk» / отв. за вып. В. А. Шыкунец. – Витебск : Изд. В. А. Шыкунец, 2009. – [10] с. – (Условия успеха).

15. Свободная экономическая зона «Витебс». – Витебск : Б. и., 2009. – 6 с.

16. Свободная экономическая зона «Витебск» // Мой регион – Витебская область : монография / Р. Я. Костерова [и др.] ; под ред. Р. Я. Костеровой. – Витебск : ВГТУ, 2005. – С. 173–178.

17. Скурат, М. Территория успеха / М. Скурат ; [беседовала] О. Богачёва // Экономика Беларуси. – 2020. – № 2. – С. 14–21.

18. Трацевская, Л. Ф. Имидж региона как инструмент внешнеэкономической стратегии: Витебская область / Л. Ф. Трацевская, А. И. Колесниченко // Право. Экономика. Психология. – 2020. – № 3. – С. 61–66.

19. Шевченко, Л. И. «Витебск», одна из свободных экономических зон / Л. И. Шевченко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 688.

20. Яковлева, С. Проявляют деловую хватку и гибкость / С. Яковлева // Витебские вести. – 2024. – 20 февр. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Наша марка. Свободная экономическая зона «Витебск