Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Спіс прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Віцебск»

 

arrow «Акітама», ТАА

Прадпрыемства займаецца лесанарыхтоўкай і дрэваапрацоўкай, заснавана ў 2010 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2019 года. Зараз ажыццяўляе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў г. Віцебску завода па пераапрацоўцы нізкатаварнай драўніны, выпуску драўняна-паліўных гранул. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Альянспласт», ТАА


arrow «Аршанскі авіярамонтны завод», ААТ

 

arrow «Аршанскі інструментальны завод», ААТ

 

arrow «Аршанскі льнокамбінат», РУВГП

 

arrow «БелБанка», ТАА

Прадпрыемства займаецца вытворчасцю ўпакоўкі з белай бляхі. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Белкаралін», ТАА

Прадпрыемства заснавана ў 1994 годзе. З 2004 года ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць ветэрынарных лекавых сродкаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Белль Бімба плюс», ТАА

Прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе дзіцячага адзення. Заснавана ў 1997 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2004 года. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «БЕЛТАНК», ЗАТ

Прадпрыемства займаецца вытворчасцю нержавеючых ёмістасцей і рэзервуарнага абсталявання для аб'ектаў харчовай, сельскагаспадарчай, нафтавай, хімічнай, фармацэўтычнай, касметалагічнай прамысловасці. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.


arrow «БРР Аршыё ЭКА Здароўе», ТАА

Прадпрыемства ажыццяўляе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па выпуску біяраскладальнага аднаразовага посуду. Размяшчаецца ў г. Віцебску.


arrow «ВІК-здароўе жывёл», ЗВУП


arrow «Віктмар-Плюс», ТАА

Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці піламатэрыялаў. Размяшчаецца ў г. Оршы.


arrow «Вітэлла», УВП

Прадпрыемства займаецца вытворчасцю шакаладнай і кававай глазуры, сухіх сумесяў для шакаладных паст, кандытарскіх вырабаў. Заснавана ў 1999 годзе як замежнае прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства. У красавіку 2000 года зарэгістравана ў якасці першага рэзідэнта СЭЗ «Віцебск». З лістапада 2011 года УВП «Вітэлла» ўваходзіць у склад міжнароднай групы кампаній Kerry. Размяшчаецца ў г. Віцебску.


 arrow «Віцебскдрэў», ААТ


arrow «Віцебскі завод прамысловай перапрацоўкі», ЗАТ

Смеццеперапрацоўчы комплекс у Віцебскім раёне, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у сферы глыбокага сартавання цвёрдых бытавых адходаў з наступным вырабам прадукцыі ўласнай вытворчасці (тэрмапластык і палімерныя гранулы) з атрыманых другасных рэсурсаў.


arrow «Віцебскі машынабудаўнічы завод "Новмаш"», СЗАТ

Прадпрыемства заснавана ў 2007 годзе і займаецца вырабам дэталяў і вузлоў для шырокага спектра наземнага абсталявання, якое забяспечвае рамонт і бурэнне свідравін гібкімі трубамі, правядзенне гідраўлічнага разрыву пласта. Размяшчаецца ў г. Віцебску.


arrow «Віцебскі футравы камбінат», УВП


arrow «Віцебскія дываны», ААТ


arrow «Віцязь», ААТ


arrow «Вымяральнік», ААТ

 

arrow «Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект"», ТАА

Прадпрыемства з'яўляецца вядучым вытворцам і экспарцёрам кабельна-правадніковай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Гідрапрэс», ТАА

Прадпрыемства займаецца вырабам спецыялізаваных гідраўлічных прэсаў для чыгункі, ваенна-прамысловага комплексу, агульнага машынабудавання і іншых галін намаганнем да 4 тысяч тон. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2021 годзе. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.

 

arrow «Дэкора Іст», ЗВУП

Прадпрыемства заснавана ў 2008 годзе кампаніяй DECORAS.A., якая з'яўляецца вядучым вытворцам аддзелачных матэрыялаў і элементаў дэкору інтэр'ера ў Рэспубліцы Польшча. Асноўны від дзейнасці – вытворчасць падлогавага пластыкавага плінтуса з ПВХ. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Завод Беліт», ВУП

 

arrow «Завод "Легмаш"», ААТ

 

arrow «Канкорд Эка», ТАА

Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па рэканструкцыі вытворчай базы ў Полацку з будаўніцтвам лініі па выпуску драўняных паліўных гранул.

 

arrow «КАРЭЛІЯ ВЕНІРС», ТАА

Заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца група кампаній Losan Group – адзін з буйнейшых вытворцаў драўняных пліт на Пірэнейскім паўвостраве і лідар на рынку шпона і фанераваных панэляў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «КімаБел», ТАА

Дрэваапрацоўчае прадпрыемства заснавана ў 2013 годзе. У складзе СЭЗ «Віцебск» з 2022 года. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.

 

arrow «Лесдрэўкансалт», ТАА

Прадпрыемства з'яўляецца афіцыйным дыстрыб'ютарам прадукцыі FARMERTEC і HOLZFFORMA на тэрыторыі ЕАЭС. Рэалізуе інвестыцыйны праект па выпуску бензапіл, камплектуючых і іншага бензаінструмента. Размяшчаецца ў г. Полацку.

 

arrow «Лінія Зносу», ПБУП

Прадпрыемства заснавана ў 2009 годзе. Асноўныя накірункі дзейнасці – разборка і знос будынкаў і збудаванняў, збор, перапрацоўка і ўтылізацыя небяспечных і бяспечных адходаў, зямельныя будаўнічыя работы, арэнда спецтэхнікі, аказанне паслуг па прыёме і выгрузцы чыгуначных вагонаў. Размяшчаецца ў г. Оршы.

 

arrow «ЛІНПАК Пэкэджінг Іст», ЗТАА

Прадпрыемства валодае поўным вытворчым цыклам і ўваходзіць у міжнародную групу кампаній Klöckner Pentaplast. Асноўная прадукцыя: латкі з успененага полістыролу для ўпакоўкі харчовых прадуктаў. Прадпрыемства таксама займаецца дыстрыбуцыяй прадуктаў іншых заводаў LINPAC і Klöckner Pentaplast на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2011 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.

 

arrow «Максіфлекс», ТАА

Прадпрыемства займаецца вырабам самаклейных этыкетак, продажам і друкам упакоўкі для харчовай прамысловасці. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел», СТАА

 

arrow «Марскiя сезоны», ТАА

Прадпрыемства займаецца рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні рыбаперапрацоўчага завода ў г. Віцебску.

 

arrow «Металапракатная кампанiя», ТАА

Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект «Развіццё завода па вытворчасці белай бляхі ў г. Мёры на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск"». Размяшчаецца ў Мёрскім раёне.

 

arrow «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый», СТАА

Займаецца распрацоўкай чарцяжоў КМД з выкарыстаннем праграмных комплексаў па 3D мадэляванні TeklaStructures. Размяшчаецца ў г. Наваполацку.

 

arrow «Натрікс», СТАА

Вытворчае прадпрыемства Групы ФВД (Фонд вынаходніцкай дзейнасці), якая больш за 15 гадоў стварае і развівае інавацыйнае абсталяванне для павышэння эфектыўнасці здабычы вуглевадароднай сыравіны. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Нітра Кэмікалс», ТАА

Прадпрыемства па вытворчасці палімернага мадыфікаванага бітуму. Знаходзіцца ў стадыі пабудовы. Размяшчаецца ў г. Наваполацку.

 

arrow «Новус ВудАрт», ТАА

Заснавальнікам прадпрыемства з'яўляецца «ВМГ ХОЛДИНГ ЛИМИТЕД». Холдынг аб'ядноўвае некалькі прадпрыемстваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі і з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў мэблі, пліт ДСП у краінах Балтыі. ТАА «Новус ВудАрт» размяшчаецца ў Віцебску і займаецца стварэннем вертыкальна інтэграванага дрэваапрацоўчага комплексу.

 

arrow «НОВЫ ВЕК спрынг», ПУВП

Прадпрыемства вырабляе спружыны расцяжэння і сціску з дроту дыяметрам ад 0,6 мм да 16 мм, а таксама зуб'і для зграбання травы, загартачы, пальцы спружынныя для розных сельгасмашын. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Орiе Галваметал», ТАА

Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода гарачага цынкавання. Размяшчаецца ў Полацкім раёне.

 

arrow «Оршааграпраммаш», ААТ

 

arrow «Палімерканструкцыя», ПВУП

Прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і ўкараненнем сучаснага абсталявання і тэхналогій на аб'ектах водазабеспячэння і водаадвядзення гарадоў, малых населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў. Заснавана ў 2003 годзе. У 2011 годзе стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск». Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Полацк–Шкловалакно», ААТ

 

arrow «Полацкі лясгас», ДЛГУ

 

arrow «ПОЛСПО», ТАА

Асноўны накірунак дзейнасці – вытворчасць сродкаў індывідуальнай аховы. Размяшчаецца ў г. Полацку.

 

arrow «Прадэксім», ЗТАА

Прадпрыемства з 2003 года ажыццяўляе вытворчую дзейнасць у галіне харчовай прамысловасці. Асноўны від дзейнасці: перапрацоўка, кансерваванне рыбы і морапрадуктаў, аптовы і рознічны гандаль і транспартна-экспедыцыйная дзейнасць. Размяшчаецца ў г. Віцебску.


arrow «Рубікон-Агра», ТАА

Прадпрыемства заснавана ў 2002 годзе. З'яўляецца адным з вытворцаў на тэрыторыі СНД сродкаў аховы жывёл і раслін у форме канцэнтратаў эмульсій, водных раствораў, суспензійных канцэнтратаў і гранулятаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «САЮЗ-КАБЕЛЬ», ЗТАА

Прадпрыемства было створана ў чэрвені 2003 года. Лічыцца першым прадпрыемствам па выпуску валаконна-аптычнага кабелю на тэрыторыі Беларусі. Зараз гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў валаконна-аптычнага кабелю для магістральных, унутрызонавых і ўнутрыаб'ектавых сетак сувязі на постсавецкай прасторы. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Станкамантаж-Захад», ТАА

Прадпрыемства рэалізуе інвестыцыйны праект па арганізацыі вытворчасці станкоў у СЭЗ «Віцебск». Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «СТС-БЕТОН», ТАА

Асноўны накірунак дзейнасці – вытворчасць бетону і бетоннай прадукцыі. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «СЫРАВIННЫЯ РЭСУРСЫ-БЕЛ», ТАА

Прадпрыемства заснавана ў 2003 годзе і спецыялізуецца на аказанні паслуг па экспедзіраванні звадкаваных вуглевадародных газаў, перавозцы грузаў чыгуначным транспартам, а таксама прадстаўленні паўвагонаў і вагонаў-цыстэрнаў у арэнду. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2011 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.

 

arrow «ТрансЭкспедыцыя», СТАА

Прадпрыемства з 2007 года спецыялізуецца на вырабе, захоўванні, продажы і транспарціроўцы сумесяў звадкаваных вуглевадародных газаў. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Тэхніка сувязі», ААТ

 

arrow «ФОРТЭКС – Водныя тэхналогіі», СТАА


arrow «ФоЭрЭм Сiстэмз», ТАА

Буйны пастаўшчык комплексных рашэнняў для прадпрыемстваў і аб'ектаў гандлю, складскога абсталявання, IT-рашэнняў для рознічнага гандлю. Прадпрыемства было заснавана Групай Кампаній Modern-Expo у 2014 годзе. З 2023 года прадпрыемства ўваходзіць у структуру беларускага холдынгу 1AK-GROUP. Размяшчаецца ў г. Віцебску.

 

arrow «Цыліндэрс-Бел», ТАА

Сумеснае прадпрыемства АТ «Цыліндэрс Холдынг» і ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія"». Займаецца вырабам бясшвовых стальных балонаў. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2017 годзе. Размяшчаецца ў г. Оршы.

 

arrow «ЧЭСС-Бел», ТАА

Замежнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на захаванні, перапрацоўцы і перавалцы звадкаваных вуглевадародных газаў і светлых нафтапрадуктаў. У склад СЭЗ «Віцебск» увайшло ў 2000 годзе. Размяшчаецца ў г. Віцебску.