Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Віцебскі раён

 

Для заняткаў фізкультурай і спортам створана добрая база. Функцыянуе 31 спартыўны зал, 36 комплексных спартыўных пляцовак, 4 басейна, 2 ціра. Зімой заліваецца 20 каткоў, 6 хакейных пляцовак. У в. Ноўка дзейнічае крыты спартыўны манеж і закрыты плавальны басейн. У в. Лужасна – спартыўны комплекс з футбольным полем, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, тэнісным кортам, басейнам.

Спецыяльную спартыўную падрыхтоўку вучняў у Віцебскім раёне ажыццяўляе вучэбна-спартыўная ўстанова «Дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Віцебскага раёна», заснаваная яшчэ ў 1960 годзе. У ДЮСШ функцыянуюць аддзяленні баскетбола і лёгкай атлетыкі. Працуюць 16 трэнераў-выкладчыкаў. Выдатным паказчыкам якасці працы ўстановы з'яўляецца перадача вучняў у вышэйшае звяно спартыўнага майстэрства. Многія юныя таленты становяцца чэмпіёнамі, прызёрамі вобласці, рэспублікі.

Арганізацыяй і правядзеннем фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай і турыстычнай працы з насельніцтвам займаецца ГУ «Віцебскі раённы ФСК "Ураджай"», які размешчаны ў аг. Ноўка. Інструктара-метадысты спартыўнага клуба працуюць у аграгарадках: Копці, Кастрычніцкі, Вароны, Бабінічы, у в. Доўжа і г. п. Сураж. Сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама ў 2016 годзе праведзена 126 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 7453 чалавекі. Статыстыка правядзення спартыўных мерапрыемстваў кажа пра тое, што больш за 20 % жыхароў раёна на пастаяннай аснове прыцягнуты да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Раён ганарыцца сваімі лепшымі спартсменамі, пераможцамі буйных спаборніцтваў, майстрамі спорту: Аляксандрам Грунтавым, Таццянай Кохінай, Рыгорам Шнэпсам, Канстанцінам Зайцавым, Міхаілам Садоўнічым, Васілём Станкевічам, Пятром Ланочыкам, Валянцінам Счасным і іншымі. Беларуская веласіпедная школа выхавала неаднаразовую пераможцу этапаў Кубка свету, пераможцу «Вялікай пятлі» Зінаіду Стагурскую. Майстар спорту міжнароднага класа Уладзімір Котаў на ХХІІ Алімпійскіх гульнях у Маскве заняў чацвёртае месца ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. 

 

Віцебскі раён, аграгарадок Ноўка. Спартыўная пляцоўка ФСК «Ураджай». Фатаграфія з сайта http://fsk-urozhay.by/Віцебскі раён, аграгарадок Ноўка. Трэнажорная зала ФСК «Ураджай». Фатаграфія з сайта  http://fsk-urozhay.by/Каманда лыжнікаў Віцебскага раёна. Фатаграфія з сайта  http://www.pridvinje.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Березкин, Н. Из Ворон в Псков / Н. Березкин // Жыццё прыдзвіння (Вiцебск). – 2016. – 23 кастр. – С. 3.

Об успехах волейбольной команды из аг. Вороны Витебского района.

2. Березкин, Н. С фестивальным акцентом / Н. Березкин // Жыццё прыдзвіння (Вiцебск). – 2016. – 23 ліп. – С. 8.

Об участии юных спортсменов Витебского района в соревнованиях, прошедших в рамках Дня молодежи на «Славянском базаре в Витебске».

3. Бондарева, Е. Игра больших высот / Е. Бондарева // Жыццё прыдзвиння (Вiцебск). – 2017. – 25 сак. – С. 5.

О соревнованиях по волейболу, прошедших в аг. Новка Витебского района на базе ФСК «Урожай».

4. Быньков, А. Тренер многих чемпионов / А. Быньков // Народнае слова. – 2009. – 1 кастр. – С. 10.

О тренере по баскетболу Владимире Васильевиче Сазонике из Витебского района.

5. Гавриленко, Ю. Перед спортом все равны / Ю. Гавриленко // Жыццё прыдзвіння (Вiцебск). – 2016. – 2 крас. – С. 8.

Об областной спартакиаде для работников органов государственного управления, прошедшей в Витебском районе.

6. Жаворонков, Д. Вместе – к здоровью / Д. Жаворонков ; беседовал Н. Березкин // Жыццё прыдзвіння (Вiцебск). – 2016. – 21 мая. – С. 8.

Беседа с заместителем начальника отдела образования, спорта и туризма Витебского райисполкома.

7. Захаренко, Т. Ф. Витебский район / Т. Ф. Захаренко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 234–239.

8. Рябушко, И. Школа Фёдора Барцевича / И. Рябушко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2008. – 29 студз. – С. 4.

О директоре ДЮСШ Витебского района.

9. Широкова, С. Снайперы из Мазолово / С. Широкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 6 апр. – С. 8.

О спортивной команде по биатлону из Витебского района.

10. Шпаковская, Г. У спорткомплекса нет выходных / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2009. – 6 лістап. – С. 4.

О спортивном комплексе Лужеснянской школы-интерната-гимназии в Витебском районе.


СПАСЫЛКІ

arrow Официальный сайт Витебского районного исполнительного комитета. Физкультура и спорт

arrow О спортивном потенциале Витебского района в День работников физической культуры и спорта рассказал заместитель начальника РООСиТ Денис Жаворонков

arrow Физкультурно-спортивный клуб «Урожай»