Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Лепельскі раён

Асабліва шмат каменных помнікаў старажытнасці на Лепельшчыне. Даследчыкамі ўстаноўлена, што многія старажытныя захаванні-магілы абкладаліся камянямі. З усталяваннем хрысціянства яны часцей за ўсё мелі форму каменных крыжоў. Іх назвалі ў народзе «жальнікі». Верагодна, такая назва мае суадносіны з беларускімі словамі «жаль» ці «жальба».

У лепельскім краі шмат старажытных захаванняў-жальнікаў. Мясцовыя жыхары называюць такія апошнія прытулкі продкаў «Галодныя магілы», альбо «Галоднікі». Пахаваны ў іх людзі, якія памерлі ад голоду ці страшных эпідэмій.

Больш за ўсё валуны выкарыстоўваліся для надмагілляў у XV–XVIII стст. На іх высякалі надпісы ці прыналежнасць да пэўнага сацыяльнага слоя. У вёсцы Гарадчэвічы захаваліся надмагільныя пліты з надпісамі на польскай мове, у вёсцы Слабодка і Лепелі – на іўрыце.

Каля вёскі Малыя Таронкавічы энтузіясты-краязнаўцы ў пачатку 2000-х гадоў паднялі 12 каменных крыжоў і надмагільных валуноў. Дакладна невядома, што гэта: старажытныя могілкі перыяду поздняга язычніцтва і ранняга хрысціянства ці нехта калісьці проста звёз рытуальныя камяні з ваколіц.

У вёсцы Двор-Таронкавічы на месцы язычніцкага капішча знойдзены камень-ахвярнік з паўметра ў вышыню. Зверху зроблены выемка і спецыяльная невялікая канаўка.

У лесе за вёскай Таронкавічы знаходзіцца Рабінавы, альбо Ахвярны, камень – валун вышынёй каля трох метраў і даўжынёй каля пяці. Праз усю паверхню камня праходзіць равок.

Ля вёскі Вялікі Поўсвіж знаходзіцца камень-следавік. Камень, прыкладна ў два метры дыяметрам, мае на сабе адбіткі слядоў.

На ўезде ў Бароўку ўсталяваны вялікі камень. А на ім – памятная дошка з надпісам «1866. Першы ўспамін аб населеным пункце Бароўка». Памятны знак быў зроблены мастаком В. Калясінскім.

За в. Барсукі каля рэчкі Эса знаходзіцца «Броўкава крынічка».

У апусцелай в. Тадуліна знаходзіцца Цар-дуб.

У Бярэзінскім запаведніку знаходзіцца помнік гідратэхнічнага будаўніцтва.

 

Камень-ахвярнік у вёсцы Таронкавічы. Фотаздымак з сайта https://vkurier.byРабінавы, альбо Ахвярны, камень за вёскай Двор-Таронкавічы. Фотаздымак з сайта https://vkurier.byРабінавы, альбо Ахвярны, камень за вёскай Двор-Таронкавічы. Фотаздымак з сайта https://vkurier.byКаменные крыжы каля вёскі Малыя Таронкавічы. Фотаздымак з сайта https://vkurier.byКамень-следавік ля вёскі Вялікі Поўсвіж. Фотаздымак з сайта http://blukach.lepel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бунто, М. Аб чым маўчаць каменныя таямніцы / М. Бунто // Рэспублiка. – 2007. – 26 мая. – С. 6.

2. Гусева, Е. Земля курганов и капищ / Е. Гусева // Планета. – 2012. – № 11. – С. 64–71.

3. Кавалеўскі, С. Таямніцы камянёў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2011. – 15 снеж. – С. 9.

4. Матырка, В. Сімвал Бароўкі / В. Матырка // Лепельскі край. – 2009. – 18 снеж. – С. 5.

5. Славутыя мясцiны i людзi Лепельшчыны // Лепельскі край. – 1998. – 7 крас. – С. 4.

6. Тухта, В. І Рабінавы камень за вёскай... / В. Тухта // Лепельскі край. – 2002. – 18 чэрв. – С. 2.

7. Тухта, В. Каменныя помнікі старажытнасці / В. Тухта // Лепельскі край. – 2005. – 20 снеж. – С. 2.

8. Тухта, В. Таронкавіцкія крыжы / В. Тухта // Лепельскі край. – 2018. – 27 крас. – С. 9.

9. Чарэцкі, В. Поўсвіжскі следавік / В. Чарэцкі // Лепельскі край. – 2016. – 5 студз. – С. 6.