Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Эса, рака. Лепельскі раён

Эса, рака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 84 км. Плошча вадазбору 1040 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,28 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %.

Пачынаецца за 0,6 км на поўдзень ад в. Двор Пярэсіка Крупскага раёна, упадае ў Лепельскае возера з поўдня, за 1 км на паўднёвы захад ад г. Лепель. Цячэ ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Дзяражанка, Байна, Свядзіца (справа).

Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе ў верхнім цячэнні 2–3 км, ніжэй да 1 км, месцамі да 6 км. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні шырынёй 300–600 м, месцамі пашыраецца да 0,5–1 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае, шырыня яго ў верхнім цячэнні 2–5 м, у сярэдзіне 5–12 м, у ніжнім 10–12 м. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да канца мая, працягласць каля 55 сутак.

 

Рака Эса, Лепельскі раён. Фотаздымак Н. Косар з сайта http://www.fotobel.byРака Эса, Лепельскі раён. Фотаздымак Н. Косар з сайта http://www.fotobel.byРака Эса, Лепельскі раён. Фотаздымак Н. Косар з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Тухта, В. Бронзавая фібула / В. Тухта // Лепельскі край. – 2015. – 27 лют. – С. 2.

2. Шушкевіч, У. Блакітная Эса / У. Шушкевіч // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1986. – 24 мая. – С. 3.

3. Шушкевіч, У. Эса ад вусця да вытоку / У. Шушкевіч // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1987. – 5 снеж. – С. 4.

4. Эса // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. И. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 471.

5. Эсса // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 495.

6. Эсса // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 624.

7. Эсса // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 627.