Проня, рака. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:26
- Адноўлена 21.05.2018 11:27
Проня (Ланенка), рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток р. Сож. Даўжыня 172 км (у Дубровенскім раёне 5,8 км). Бярэ пачатак у паўночнай частцы вёскі Ланенка Дубровенскага раёна і працякае на поўдзень. Даліна слабазвілістая, у вярхоўі невыразная. Ніжэй вусця р. Бася трапляюцца невялікія тэрасы. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя. Шырыня ракі 15–20 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 50 м. Плошча водазбору 4910 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %.
ЛІТАРАТУРА
1. Проня // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 374.
2. Проня // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 337–338.
3. Проня // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 12.