Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Дубровенскі раён

 

map-Dubrovenski-rajon

Дубровенскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Аршанскім раёнам Віцебскай вобласці, Горацкім – Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь, Краснінскім і Руднянскім раёнамі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Аршанскай акругі. 20 лютага 1938 г. уключаны ў Віцебскую вобласць. 25 снежня раён скасаваны, а яго тэрыторыя перададзена Аршанскаму раёну. 6 студзеня 1965 г. Дубровенскі раён адноўлены.

Плошча раёна 1,3 тыс. км2. Насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. складала 14378 чалавек, з іх 7256 – сельскія жыхары. Цэнтр раёна – горад Дуброўна. У склад раёна ўваходзіць пасёлак Асінторф, 143 сельскія населеныя пункты. Адміністрацыйна падзяляецца на 8 сельсаветаў: Асінторфскі, Валяўкоўскі, Дабрынскі, Зарубскі, Засценкаўскі, Малабахаўскі, Маласавінскі, Пірагоўскі.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтадарога Брэст – Масква.

Дубровенскі раён аўтадарогамі звязан з Оршай, Горкамі, пасёлкам Красным (РФ). Праз тэрыторыю раёна праходзяць нафтаправод «Дружба» і газаправод «Ямал – Еўропа».

У Дубровенскім раёне знаходзіцца вядомы мемарыяльны комплекс «Рыленкі» на месцы пахавання 10 тыс. воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.


ЛІТАРАТУРА

1. Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 131–132.

2. Дубровенский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 236–241.

3. Дубровенский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 166–169.

4. Дубровенский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 458–459.

5. Дубровенский район : регион-тур / подгот. О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 23 апр. – С. 8–9.

6. Дубровенщина : справ.-информ. материалы / подгот. Дубровенский районный исполнительный комитет ; фото: В. Н. Куделькин, В. Л. Соловьев. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 24 с. : ил.

7. Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1996–1997. – 2 кн.

8. Рыжанская С. В. Дубровенский район / С. В. Рыжанская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 404–407.

9. Сем цудаў Дубровеншчыны [Выяўленчы матэрыял] : камплект з 13 паштовак. – Мінск : О. В. Молодечкин, 2004. – 1 вокл. (13 асоб. л.).

10. Смалякоў, Г. С. Дубровенскі раён / Г. С. Смалякоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 246–247.

11. Социально-экономическое положение Дубровенского района // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 17 мая. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Дубровенскага райвыканкама