Лучайка, рака. Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 09:14
- Адноўлена 01.09.2020 16:25
Лучайка – правы прыток р. Мядзелка. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 258 км2. Сярэднегадавы расход вады у вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаўрылавічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце каля в.Маскалішкі. Прытокі – невялікія ручаі і мелірацыйныя каналы. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні большай часткай забалочаная: шырыня яе 500–600 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 100–200 м. Рэчышча каналізавана ў 1963 г. у сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 23 км ад в. Баранавічы да в. Дзяткова. Працякае на паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны.
ЛІТАРАТУРА
1. Лучайка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 262–263.
2. Лучайка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 262.
3. Лучайка // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 88.
4. Лучайка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 304.
5. Рэкі // Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І. М. Пракаповіч. – Паставы : Сумежжа, 2004. – С. 16–17.