Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Мошна, возера. Віцебскі раён

 

Мошна – возера ў Віцебскім раёне. Плошча 1,07 км2. Найбольшая глыбіня 2,9 м. Даўжыня 2,54 км. Найбольшая шырыня 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі 8,04 км. Аб'ём вады 1,88 млн. м3. Плошча вадазбору 22,1 км2.

У басейне р. Чарнічанка, за 16 км на паўднёвы захад ад Віцебска, каля в. Ваяводкі. Схілы катлавіны вышынёй 4–5 м (на поўдні да 10 м), параслі лесам і хмызняком, на поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах сплавінныя. Пойма шырынёй ад 10–30 м на поўдні і поўначы да 100 м на усходзе, забалочаная. Дно да глыбіні 0,5–1 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае больш паловы плошчы возера. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Чарнічанка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мошна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 287.

2. Мошна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3. – С. 405.

3. Мошно // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Бровкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 295.