Сосна, возера. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 05.05.2017 05:38
Сосна – возера ў Віцебскім раёне. Плошча 1,1 км2. Найбольшая глыбіня 9,4 м. Даўжыня 2,64 км. Найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 7,53 км. Аб'ём вады 4,01 млн. м3. Плошча вадазбору 5 км2.
У басейне р. Лужаснянка, за 18 км на паўночны захад ад г. Віцебск, каля в. Доўжа. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м (на паўночным усходзе 10–13 м), на паўночным усходзе і ўсходзе разараныя, на захадзе параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, участкамі вышынёй 0,4–0,7 м, задзернаваныя, на паўднёвым усходзе забалочаныя, пад хмызняком. Пойма шырынёй 5–20 м, на паўднёвым усходзе пашыраецца да 300 м, забалочаная. У цэнтры возера востраў пл. 0,015 км2. Дно да глыбіні 3 м (уздоўж усходняга берага да 4 м) пясчанае, ніжэй выслана ілам і сапрапелем. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 2–20 м, радзей да 30 м. На паўночным усходзе выцякае ручай у р. Храпаўлянка. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Лосвіда.
ЛІТАРАТУРА
1. Мартыненко, В. П. Высшая водная растительность озера Сосно // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2008. – № 3. – С. 126–130.
2. Сосна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 392.
3. Сосна // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Бровкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 427.
4. Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4. – С. 471.