Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лужаснянка, рака, Віцебскі раён

 

Лужаснянка – рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 32 км. Выцякае з возера Вымна на поўнач ад в. Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гародоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска. Асноўныя прытокі: Громаць, Кабішчанка і Храпаўлянка (справа).

Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200–400 м. Пойма двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80–100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12–20 м, у верхнім цячэнні 5 м.

 

Віцебскі раён. Рака Лужаснянка. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВіцебскі раён. Рака Лужаснянка. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byВіцебскі раён. Рака Лужаснянка. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лужаснянка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 259–260.

2. Лужеснянка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 259–260.

3. Пивовар, Н. Живая вода Лужеснянки / Н. Пивовар // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1997. – 29 кастр. – С. 4.

4. Пивовар, Н. Путешествие по Лужеснянке стоит любой заграничной поездки / Н. Пивовар // Народнае слова. – 1998. – 19 мая. – С. 5.