Гарнасвечча, возера. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 07.08.2017 08:40
- Адноўлена 09.08.2017 08:35
Гарнасвечча (Дыбалёўскае возера) – возера ў Бешанковіцкім раёне. Плошча 0,63 км2, найбольшая глыбіня 8 м, даўжыня 2,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 5,43 км, аб'ём вады 3,11 млн. м3, плошча вадазбору 13,7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Ула, за 17 км на паўночны захад ад г. п. Бешанковічы, каля в. Дыбалі. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 м, пад лесам, на паўднёвым ўсходзе разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Возера злучана ручаём з возерам Плацішна, у яго ўпадае Бортніцкі каналі і выцякае ручай у р. Ула.
ЛІТАРАТУРА
1. Белае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 68.
2. Белое, озеро // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 36.