Шо, возера. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 09:17
- Адноўлена 18.01.2018 16:02
Шо – возера ў Глыбоцкім раёне. Плошча 7,65 км2. Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 4,2 км. Найбольшая шырыня 2,1 км. Даўжыня берагавой лініі 12,4 км. Аб’ём вады 14,8 млн. куб. м. Плошча вадазбору 110 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша (выцякае з возера), за 32 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Надазер’е. Схілы катлавіны вышынёй 2–4 м, пясчаныя, параслі лесам, часткова разараныя, на поўначы і поўдні забалочаныя. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5–1 м пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць ручаі з азёр Доўгае і Івесь.
ЛІТАРАТУРА
1. Волкаў, І. Возера Шо. Што вы ведаеце пра яго / І. Волкаў // Шлях перамогі (Глыбокае). – 1968. – 15 крас. – С. 3.
2. Корбут, В. Тайны озера Шо / В. Корбут // Советская Белоруссия. – 2003. – 28 янв. – С. 9.
3. Скрабатун, У. Па-шведску – Шо, а па–беларуску – Возера / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2009. – 24 снеж. – С. 4.
4. Чумаков, Л. Хорошо на озере Шо / Л. Чумаков // Родная прырода. – 2007. – № 6. – С. 24–25.
5. Шо // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 465–466.