Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Доўгае возера. Глыбоцкі раён

Доўгае возера – самае глыбокае на Беларусі знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне. Плошча 2,6 км2. Найбольшая глыбіня 53,7 м. Даўжыня 6 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Аб’ём вады 43,17 млн. куб.м. Плошча вадазбору 30,4 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Шоша, за 32 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Доўгае. Катлавіна глыбока (на 70–80 м) урэзана ў тоўшчу марэнных адкладаў, схілы вышынёй да 30 м (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе да 10 м), пераважна пад хмызняком, на асобных участках параслі лесам. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія (да 0,2 м), парослыя хмызняком. Падводныя схілы катлавіны вельмі стромкія. У цэнтральнай частцы возера некалькі глыбокіх упадзін, раздзеленых падняццямі дна. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, уздоўж усходняга і заходняга берагоў месцамі выслана валунамі. Пяскі пашыраны да глыбіні 10–15 м. Глыбей ложа выслана глінамі, якія ў глыбокаводнай частцы змяняюцца іламі. У залівах фарміруюцца сапрапелі. Водная маса вызначаецца вялікай колькасцю кіслароду ва ўсёй тоўшчы і нізкімі тэмпературамі; у летні час толькі паверхневы слой вады да глыбіні 7–8 м праграецца да 18–200 С, ніжэй за 20 м тэмпература складае 5–60 С. Зарастае слаба. У прыбярэжнай зоне паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5–7 м, да 10–12 м трапляюцца імхі.

Мае багаты жывёльны свет, адзначаны пасяленні баброў, жыве рэлікт ледавіковага перыяду – рачок лімнакалянус, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.

У мэтах захоўвання унікальнага вадаёма возера і прыбярэжная тэрыторыя аб’яўлены азёрным заказнікам Доўгае.

На поўначы і паўночным захадзе ўпадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, на поўдні выцякае ручай у возера Шо.

 

Возера Доўгае, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта https://www.pinterest.comВозера Доўгае, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://litvin.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Волкаў, I. Самае глыбокае возера Доўгае / І. Волкаў // Вiцебскі рабочы. – 1998. – 25 сак. – С. 8.

2. Долгое // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 157.

3. Долгое // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 413.

4. Доўгае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 167–141.

5. Кавалеўскі, С. Самае глыбокае возера – Доўгае / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2015. – 31 авг. – С. 4.

6. Лешкович, Л. Самое глубокое озеро / Л. Лешкович // Родная прырода. – 2004. – № 2. – С. 9.

7. Федотов, В. Озерный заказник «Долгое» / В. Федотов // Родная прырода. – 2006.– № 8. – С. 17.

8. Якушко, О. Самое глубокое / О. Якушко // Белорусская нива. – 1993. – 5 нояб. – С. 3.