Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шоша, рака. Глыбоцкі раён

Шоша – рака, знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 304 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Выцякае з воз. Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад в. Надазер’е, упадае ў воз. Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы захад ад в. Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі – Чысцянка і Лучайка (злева). Даліна скрынкападобная, звілістая, шырынёй 0,5–2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3–5 м у верхнім цячэнні, да 12 м у сярэднім і ніжнім. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

 

Рака Шоша, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byРака Шоша, Глыбоцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Садовіч, А. Ці можна прайсці па рацэ Шоша? / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 14 верас. – С. 5.

2. Самсонаў, Я. Турзлёт на Шошы [Глыбоцкага раёна] / Я. Самсонаў // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 14 чэрв. – С. 1, 11.

3. Сусла, Н. На Шошы адпачынак харошы / Н. Сусла // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 23 чэрв. – С. 7.

4. Шоша // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 466.