Кашо, возера. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:48
- Адноўлена 01.03.2018 10:59
Кашо – возера ў басейне ракі Усыса (выцякае з возера) каля в. Вялікае Кашо. Плошча 4,15 км2, глыбіня 17,1 м, даўжыня 6,41 км, найбольшая шырыня 1,26 км, даўжыня берагавой лініі – 21,7 км. Берагавая лінія звілістая, схілы катлавіны дасягаюць вышыні да 6 м, у асобных месцах – да 10 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Катлавіна складаецца з усходняга (глыбінёй 5,9 м), цэнтральнага (9 м) і заходняга (17,1 м) плёсаў. На возеры два востравы. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтральная частка дна пакрыта сапрапелем. На возеры адзначаныя гнездаванні вялікага крахаля, занесенага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
1. Кашо // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 224.
2. Кошо // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 230.
3. Кошо // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 526.