Усыса, рака. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:42
- Адноўлена 13.03.2018 09:45
Усыса – левы прыток ракі Обаль, працякае ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах, выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад в. Прудок. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны, вусце каля в. Мішневічы Шумілінскага раёна. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі называецца Гаражанка. Даліна трапецападобная, перважная шырыня 0,2–1,5 км. Пойма шырынёй 50–80 м. Рэчышча ўмерана звілістае, месцамі звілістае (шырыня 10–15 м). Даўжыня – 50 км. Вадазбор – 423 км2.
ЛІТАРАТУРА
1. Параскевін, А. Усыса / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2007. – 27 крас. – С. 5.
2. Усыса // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 430.
3. Усыса // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 461.
4. Усыса // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 545.