Разван, возера. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:44
- Адноўлена 24.05.2018 16:14
Разван – возера ў Шумілінскім раёне. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,76 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,71 км. Плошча вадазбору 20,6 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Сечна, за 7 км на поўдзень ад г. п. Шуміліна, каля в. Непароты. Схілы катлавіны вышынёй 18–20 м, параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з возерам Віцір, выцякае ручай у возера Лескавічы.
ЛІТАРАТУРА
1. Латышев, С. Э. Характеристика зарастания озера Разван [Шумилинского района] / С. Э. Латышев // III Машеровские чтения : материалы республиканской научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, 24–25 марта 2009 г. / ВГУ м. П. М. Машерова ; редкол.: А. Л. Гладков [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 73–75.
2. Параскевін, А. Падарожжа шчупака ў Краіну белых вод / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 27 чэрв. – С. 3.
3. Разван // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 347.
4. Разван // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 381.