Воласа Паўднёвы, возера. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 11:56
- Адноўлена 15.11.2018 11:30
Возера Воласа Паўднёвы (Волас Паўднёвы) знаходзіцца ў басейне р. Друйка, за 5 км на паўночны ўсход ад г. Браслаў, каля в. Забор’е. Плошча 1,21 км2. Найбольшая глыбіня 40,4 м. Даўжыня 2,5 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 15,1 млн. м3. Плошча вадазбору 6 км2. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м, пад лесам, месцамі разараныя, на ўсходзе стромкія. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная – ілістая. Каля 50 % паверхні дна зарастае расліннасцю да глыбіні 9 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду – лімнакалянус, рэліктавая мізіда, понтапарэя, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўночны.
ЛІТАРАТУРА
1. Браславская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 142–148.
2. Валасо Паўднёвы// Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 114. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).
3. Воласа Паўднёвы // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 101–102.
4. Воласа Паўднёвы // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 113.
5. Волосо Южный// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]/ редкол. Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 791.
6. Волосо Южный // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 114–115.
7. Волосо Южный // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 134.
8. Национальный парк «Браславские озера» [Изоматериал] : [комплект из 13 открыток] / авт. текста К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (13 отд. открыток).
9. Южный Волос // Браслав и его окрестности : путеводитель / авт. текста: К. Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 51.