Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рычы, возера. Браслаўскі раён

Возера Рычы (Рыча, Рычу) знаходзіцца ў басейне р. Дрысвята, за 20 км на паўночны захад ад г. Браслаў. Плошча 12,83 км2. Найбольшая глыбіня 51,9 м. Даўжыня 6,27 км. Найбольшая шырыня 3,73 км. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Аб’ём вады 131 млн. м3. Плошча вадазбору 123 км2. Другое па глыбіні возера на Беларусі. 3 1979 г. возера і прылеглая да яго зона абвешчаны азёрным заказнікам. Схілы катлавіны вышынёй 10–20 м, параслі хмызняком і лесам. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі нізкія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіні 10–15 м, 5 астравоў агульнай пл. 5,7 га. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Пяскі і апясчаненыя адклады пашыраны да глыбіні 10–12 м, у залівах да 2–5 м. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Найбольш зарастаюць залівы, пераважна падводнай расліннасцю. Да глыбіні 9 м растуць імхі. Упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з азёр Кракіна, Угарынка, Чарнова, Сіла, выцякае р. Рычанка. У возеры жывуць рэлікты ледавіковага перыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.

 

Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https:// http://www.fotobel.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https:// http://www.fotobel.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Дрывяты. Фотаздымак з сайта https:// http://www.fotobel.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Рачэўскі, А. М. Рычы/ А. М. Рачэўскі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – Т. 4 : Недалька–Стаўраліт. – С. 399–400.

2. Ричи // Природа Белоруссии : популярная энциклопедия / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 2-е изд. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. – С. 216.

3. Ричи // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 408.

4. Ричи //Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]/ редкол.:Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 470.

5. Ричи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 489.

6. Ричи // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 183.

7. Рычы // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С.315–316.

8. Рычы // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 359.

9. Рычы // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 139–140. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).