Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Крывое, возера. Ушацкі раён

Возера Крывое знаходзіцца ў басейне р. Дзіва, за 25 км на ўсход ад г. п. Ушачы, каля в. Дубраўка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча 4,5 км2. Найбольшая глыбіня 31,5 м. Даўжыня 6 км.

Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, дзеліцца на некалькі плёсаў, злучаных вузкімі пралівамі. Схілы катлавіны вышынёй да 10–15 м (на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе да 50 м), стромкія, суглінкавыя, параслі пераважна ялова-хваёвым лесам і хмызняком. На мысах схілы прадстаўлены озавымі градамі. Берагавая лінія звілістая, утварае шматлікія залівы. Берагі вышынёй да 0,5 м месцамі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, на поўначы і поўдні нізкія, часта забалочаныя. Дно да глыбіні 10–20 м выслана сапрапелем, ніжэй ілам. Ёсць востраў плошчай 0,2 га. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады. Зарастае слаба, шырыня паласы надводнай расліннасці 5–10 м.

У возеры расце палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Водзяцца шчупак, верхаводка, вугор рачны, акунь, лешч, язь, гусцяра, плотка, краснапёрка, мянтуз, лінь, карась залаты, ёрш звычайны, судак.

Злучана ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер'е; выцякае ручай у р. Дзіва.

Размешчана ў межах гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Крывое».

 

Возера Крывое. Фотаздымакі з сайта https://tech.onliner.byВозера Крывое. Фотаздымакі з сайта https://tech.onliner.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кривое // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П.Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 234.

2. Кривое // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 5.

3. Кривое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 268.

4. Кривое // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 153. : ил.

5. Крывое возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 235.

6. Ушачская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 126–136.