Лісіцкае, возера. Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 08.11.2018 09:18
- Адноўлена 01.09.2020 16:25
Лісіцкае – возера ў басейне Лучайкі каля в. Лучай. Плошча 0,85 км2. Даўжыня 1,65 км, максімальная шырыня 0,75 км, максімальная глыбіня 5,1 м, сярэдняя 2,7 м. Вадазбор 6,25 км2. Схілы катлавіны вышынёй 8–10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Зарастае каля 20% плошчы возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На захадзе выцякае ручай у возера Лучай.
ЛІТАРАТУРА
1. Лісіцкае возера // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.].– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 222.
2. Лісіцкае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, – 2007. – С. 254.
3. Лісіцкае возера // Пракаповіч, І. Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна / І. Пракаповіч. – Наваполацк, 2000. – С. 26.
4. Лісіцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : ў 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3. : Катэнарыя–Недайка. – С. 190–191.
5. Лисицкое // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 253.