Богінскае, возера. Браслаўскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 11:56
- Адноўлена 15.11.2018 11:11
Богінскае (Богіна) возера знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 28 км на паўднёвы захад ад г. Браслаў, каля в. Богіна. Плошча 13,23 км2. Найбольшая глыбіня 15 м. Даўжыня 9,1 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 32,2 км. Аб'ём вады 64,4 млн. м3. Плошча вадазбору 914 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераважна спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёва-заходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Ёсць 8 астравоў агульнай пл. 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) – помнікі прыроды. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера працякае Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. На ўсходнім беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенні малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка. Папулярнае месца адпачынку, рыбалкі і турызму. На сажалках каля в. Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі – паганкі малой.
ЛІТАРАТУРА
1. Богінскае возера // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 69–70.
2. Богінскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 77.
3. Богінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 1 : Ааліты–Гасцінец. – С. 315.
4. Богинское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 75–76.
5. Богинское // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 429.
6. Богинское // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 51–52.
7. Богинское // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 119.
8. Мартыненко, В. П. Высшая растительность озера Богинское [Браславского района] / В. П. Мартыненко, П. Г. Бейнар // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2010. – № 6. – С. 35–38.