Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Набіста, возера. Мёрскі раён

Набіста – возера ў Мёрскім раёне.

Плошча 3,75 км2. Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня 4,8 км. Найбольшая шырыня 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 12,61 км. Аб'ём вады 4,37 млн. м3. Плошча вадазбору 152 км2.

У басейне ракі Вята (выцякае з воз. Хараброўка), за 13 км на захад ад г. Мёры, каля в. Пераброддзе.

Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, параслі хмызняком, на поўдні і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, участкамі сплавінныя.

Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, месцамі глеістае, глыбей сапрапелістае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Злучана пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы. На ўсходзе да возера прымыкае гідралагічны заказнік «Балота Мох».

Возера Набіста. Мёрскі раён. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Набіста // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 297.

2. Набіста // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 260.

3. Нобисто // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 315–316.

4. Нобисто // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 185–186.

5. Нобисто // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 452.