Помнікі археалогіі. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 02.04.2019 13:18
Першыя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі сучаснага Віцебскага раёна пачаліся ў сярэдзіне XIX ст. Сведчанне аб гэтым знаходзяцца ў кнізе «Белорусские древности», выдадзенай у 1890 г. у Санкт-Пецярбургу А. М. Семянтоўскім.
У другой палове XIX ст. вялікую работу па выяўленні і даследаванні археалагічных помнікаў Віцебскай губерні правёў вядомы вучоны-археолаг, член Маскоўскага археалагічнага таварыства М. Ф. Кусцінскі. Ён склаў археалагічную карту і зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў кожнага павета Віцебскай губерні. На тэрыторыі цяперашняга Віцебскага раёна ён не толькі выявіў многія археалагічныя помнікі, але і раскапаў каля в. Курына два курганы (1872).
Аднак грунтоўнае вывучэнне археалагічных помнікаў з іх раскопкамі ў другой палове XIX ст. заставалася эпізадычным. У прыватнасці, Е. Р. Раманаў у 1891 г. даследаваў курганны могільнік у в. Сакольнікі.
Сістэматычныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі раёна распачаліся ў 20-я гады XX ст. Шмат вучоных, якія ў розны час выявілі і даследавалі археалагічныя помнікі на тэрыторыі раёна. Гэта А. К. Супінскі, А. М. Ляўданскі, К. М. Палікарповіч, Л. В. Аляксееў, М. М. Чарняўскі, К. П. Шут, М. А. Ткачоў, Э. М. Зайкоўскі, Л. У. Калядзінкі і інш.
На тэрыторыі раёна больш за 200 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку 34 помнікі археалогіі, з іх 13 рэспубліканскага значэння. Найбольш значныя знаходзяцца каля вёсак Баронікі, Канькі, Кузьмянцы, Лужасна, Лятохі, Мяклава, Раніна, Старое Сяло.
Спіс помнікаў археалогіі Віцебскага раёна
ЛІТАРАТУРА
1. Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 28–33
2.Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. – С. 178–200.