Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Лёзненскі раён

 

Раслінны свет раёна – гэта лясы, лугі, балоты. Лясы належаць да падзоны змешаных лясоў Еўрапейска-Сібірскай падвобласці, займаюць 58276 га, або 41,1 % плошчы раёна. Агульны запас драўніны складае 10556 тыс. м3. Знаходзяцца ў валоданні дзяржаўнай лясной гаспадаркі. Лясы і хмызнякі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі, але асноўныя масівы сканцэнтраваны ў паўднёвай частцы. У паўночнай частцы – яловыя лясы разам з ліставымі пародамі. На ўзвышшах лясы пераходзяць у ялова-хваёвыя, або хваёвыя, у нізінах прымешваюцца шыракалістыя пароды, або альшанікі, у падлеску – у большасці вольха, асіна, рабіна, крушына, ляшчына. У ніжнім ярусе – папараць, маліна, брусніцы, чарніцы, ятрышнік. Добра развіты мохавы покрыў.

Асноўныя лесаўтваральныя пароды (у % да тэрыторыі лясной гаспадаркі): бяроза – 37 %; елка – 13 %; сасна – 11 %; вольха шэрая – 24 %; асіна – 5 %; вольха чорная – 5 %.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца лясгас, у склад якога ўваходзяць таксама ўгоддзі Аршанскага і Віцебскага раёнаў. Агульная плошча лясгаса 59,7 тыс. га.

Непасрэдных крыніц шкоднага ўздзеяння на лес у раёне няма, ускосныя – сцёк з фермаў, угнаенні, хімікаты, нафтапрадукты.

Расліннасць балот разнастайная: травы, дрэвы, хмызняк з чорнай вольхі з крушынай. Травы – асокі, шабельнік, лотаць, вахта, чальчак.

Дрэвы на балотах у асноўным бярозы і нізкарослыя сосны. У ніжнім радзе распаўсюджаны баган, буякі, па мохавым дыване – журавіны, расіца, пушыца.

На тэрыторыі раёна расце звыш 20 відаў рэдкіх раслін, сярод якіх: асака карэнішчавая; баранец звычайны; боцікі шарсцістагубыя; гарычка крыжападобная; званочак шыракалісты; лінея паўночная; луннік ажываючы; пальчатакарэннік майскі; тайнік яйцападобны; чарамша (цыбуля мядзведжая); шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы; ятрышнік мужчынскі. Таксама гняздуецца 15 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У раёне вядзецца ўлік колькасці дзікіх жывёл і дзічы.

Для спартыўнага палявання водзяцца лісіцы, зайцы, куніцы, янот, норкі, вавёркі, дзікі, курапаткі, рабчыкі, глушцы, цецярукі. Для падтрымкі дзікіх жывёл сеюць зерне, закупаюць бульбу, соль, збіраюць жалуды.

Жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: чорны бусел; вялікі ўліт; буры мядзведзь; вялікі бугай; барсук; еўрапейская рысь.

 

Гарычка крыжападобная. Фотаздымак з сайта http://www.plantarium.ruЛінея паўночная. Фотаздымак з сайта https://dic.academic.ruЛуннік ажываючы. Фотаздымак з сайта http://sad-i-dom.comПальчатакарэннік майскі. Фотаздымак з сайта https://www.podvorje.ruЧорны бусел. Фотаздымак з сайта https://www.interfax.byЕўрапейская рысь. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ковриго, Г. Лиозненщина – Беларусь в миниатюре / Г. Ковриго // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 15 лют. – С. 7.

2. Красная книга Республики Беларусь. Животные: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 320 с. : ил.

3. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. – 4-е изд. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – 448 с. : ил.

4. Лиозненский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 208–213.

5. Лиозненский район : альбом / отв. за вып. А. Л. Пиута. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – 34 с.

6. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: В. Ю. Александров [ и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : іл.

7. Природа края // Лиозненский район : альбом / отв. за вып. Н. Б. Борщ. – Витебск : Витебская областная типография, 2006. – С. 4–5.