Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Лёзненскі раён

 

У межах раёна існуе: Дабрамысленскае вадасховішча, 14 невялікіх азёр, 13 прудоў і 5 буйных азёр: Буёўскае, Грабеніцкае, Зелянское, Сітненскае, Шэлахава.

Буёўскае – у басейне ракі Лучоса. Плошча 0,72 км2. Найбольшая глыбіня 13 м. Даўжыня 2,65 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 5,84 км. Плошча вадазбору 9,4 км2. Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад г. п. Лёзна, каля в. Зубкі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, паўночныя да 10 м.

Грабеніцкае (Міхалінава) – у басейне ракі Мошна. Плошча 0,31 км2. Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 1,06 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Плошча вадазбору 3,75 км2. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад г. п. Лёзна, каля в. Грабенікі. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, параслі хмызняком. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі.

Зелянское (Бабінавіцкае) – у басейне ракі Лучоса. Плошча 1,23 км2. Найбольшая глыбіня 3 м. Даўжыня 1,86 км. Найбольшая шырыня 0,91 км. Даўжыня берагавой лініі 4,61 км. Плошча вадазбору 346 км2. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад г. п. Лёзна, каля аг. Бабінавічы. Схілы катлавіны вышынёй 10–15 м, разараныя, участкамі пад лесам і хмызняком. Берагі высокія, часткова супадаюць са схіламі. У возера ўпадаюць р. Вярхіта і 2 ракі з аднолькавай назвай – Узменка.

Сітненскае (Сітняцкае возера, Сітна) – у басейне ракі Вярхіта. Плошча 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,88 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 км. Плошча вадазбору 9,77 км2. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад г. п. Лёзна, каля в. Сітна. Схілы катлавіны вышынёй каля 10–14 м, параслі хмызняком, на поўначы – лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.

 

Зелянское возера. Лёзненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byБуёўскае возера. Лёзненскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Дервоед, И. А. Лиозненский район / И. А. Дервоед // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 64–67.

3. Долженкова, Г. Край голубых озер / Г. Долженкова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2004. – 29 мая. – С. 2.

4. Зеленское // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 455.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.