Медыцына. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 06.09.2017 11:38
- Адноўлена 31.03.2020 16:16
Медыцынскае абслугоўванне 9800 жыхароў Расонскага раёна ажыццяўляе цэнтральная раённая бальніца, 1 бальніца сястрынскага догляду, 2 урачэбныя амбулаторыі, 1 паліклініка, 9 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
У склад установы аховы здароўя «Расонская цэнтральная раённая бальніца» ўваходзяць:
Заборская бальніца сястрынскага догляду на 10 ложкаў (в. Забор'е);
Клясціцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (аг. Клясціцы);
Краснапольская сельская ўрачэбная амбулаторыя (аг. Краснаполле);
Расонская раённая паліклініка (пры паліклініцы працуе дзённы стацыянар на 25 ложкаў);
Расонская цэнтральная раённая бальніца (84 ложкі).
Дзейнасць УАЗ «Расонская цэнтральная раённая бальніца»: аказанне экстранай і планавай медыцынскай дапамогі хворым, абследаванне і лячэнне ва ўмовах стацыянара і паліклінікі, правядзенне прафілактычный працы, гігіенічнае выхаванне насельніцтва і прапаганда здаровага ладу жыцця.
Фельчарска-акушэрскія пункты: Галоўчыцкі ФАП (в. Галоўчыцы), Гарбачэўскі ФАП (в. Гарбачэва), Дварышчанскі ФАП (в. Дварышча), Кавалеўскі ФАП (в. Кавалі), Марачкоўскі ФАП (в. Марачкова), Сяляўшчынскі ФАП (аг. Сяляўшчына), Юхавіцкі ФАП (в. Юхавічы), Янкавіцкі ФАП (в. Янкавічы).
Адбыўся рамонт Клясціцкай амбулаторыі, для якой быў набыты аўтамабіль «хуткай дапамогі». Невялікія рамонтныя работы плануюцца ў Заборскай бальніцы сястрынскага догляду і Краснапольскай урачэбнай амбулаторыі.
На Расоншчыне дзейнічаюць 4 аптэкі:
– Віцебскае УП Фармацыя Аптэка № 231 (г. п. Расоны);
– Віцебскае УП Фармацыя Аптэка № 73 (г. п. Расоны);
– Віцебскае УП Фармацыя Аптэка № 75 (аг. Клясціцы);
– Віцебскае УП Фармацыя Аптэка № 76 (в. Забор'е).
У 2019 годзе ў Расонскім раёне працуе 27 урачоў, 107 сярэдніх медработнікаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, М. Россоны – Карсава: есть контакт! / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2019. – 18 мая. – С. 1, 3.
2. Алексеева, М. Фельдшер на селе – специалист широкого профиля / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2015. – 27 чэрв. – С. 7.
3. Аляксеева, М. Ва ўсіх справах здатная / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2002. – 7 снеж. – С. 2.
4. Выполняется закон «О здравоохранении» / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2015. – 27 чэрв. – С. 7.
5. Гореликова, И. Посвящая себя людям / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 22 кастр. – С. 7.
6. Кірылава, А. Іх клопат – наша здароўе / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2006. – 16 чэрв. – С. 2.
7. Князева, Е. На медосмотр в новый ФАП / Е. Князева // Народнае слова. – 2010. – 14 студз. – С. 7.
8. Лет до ста расти нам без старости / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2008. – 26 лют. – С. 2–3.
9. Лебедзева, В. «З міласэрнасцю ў сэрцы» / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2010. – 12 лют. – С. 1.
10. Лопатина, Т. «Ваш фармацевт к вашим услугам» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 23 верас. – С. 5.
11. Максименко, Н. Сельский фельдшер – первый помощник / Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 15 жн. – С. 4.
12. Пастернак, Т. Рецепт любви к краеведению / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 9 июля. – С. 22.
13. Программа развития здравоохранения Россонского района на 2006–2010 годы // Голас Расоншчыны. – 2008. – 4 студз. – С. 6.
14. Пуртов, А. В. Настоящий подвиг и клятва Гиппократа / А. В. Пуртов ; записала О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2010. – 21 верас. – С. 2, 4.
15. Пуртов, А. В. Они сражались со смертью: медицина Россонского района, 1941–1944 / А. В. Пуртов. – Полоцк : Полоцкое книжное издательство, 2012. – 83 с.
16. Пуртов, А. В. С милосердием в сердце: история здравоохранения Россонского района Витебской области / А. Пуртов. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 296 с.
17. Пуртов, А. В. Медицинское обслуживание и лекарственное обеспечение населения Россонского района Витебской области в период вхождения региона в состав Российской империи (1772–1918 гг.) / А. В. Пуртов, Т. Л. Петрище // Вестник Витебского государственного медицинского университета. – 2012. – Т. 11, № 1. – С. 172–177.
18. Шыёнак, В. Раённай бальніцы – сталічны ўзровень / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 28 кастр. – С. 3.
19. «С милосердием в сердце» / подгот. Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 25 крас. – С. 7.
20. Шыёнак, В. Асаблівая бальніца ў Забор'і / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 студз. – С. 1.
21. Энциклопедия здравоохранения Россонского района / подгот. Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 25 крас. – С. 7.
СПАСЫЛКІ
Афицыйная старонка аддзела аховы здароўя Расонскага райвыканкама