Рамёствы. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 06.04.2020 11:38
- Адноўлена 06.04.2020 16:08
Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры расонскай зямлі і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў і наведвальнікі яго гурткоў.
Асноўныя напрамкі дзейнасці – саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, лапікавае шыццё, габелен.
Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Расоншчыны
Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч (г. п. Расоны) – разьба па дрэве (перавагу аддае традыцыйнай скульптуры малых формаў, у асноўным гумарыстычнага характару. Вырабляе традыцыйныя і сучасныя такарныя вырабы з карэльскай бярозы);
Бяндзелікава Маіна Віктараўна (в. Кавалі) – пляценне з бісеру, шыццё, вышыўка, дэкупаж;
Воліс Надзея Пятроўна – ткацтва;
Грыбоўская Наталля Іванаўна (в. Бірузова) – вышыўка на тканіне;
Квач Юрый Зіфрыдавіч (аг. Краснаполле) – разьба па дрэве;
Кеда Надзея Паўлаўна – вышыўка;
Клім Алена Валянцінаўна (г. п. Расоны) – роспіс па шкле, саломапляценне, габелен, вышыўка крыжыкам і лентамі;
Котаў Уладзімір Васільевіч – лозапляценне;
Луткоўская Вікторыя – рукадзелле;
Маліноўскі Аляксандр Міхайлавіч – разьба па дрэве;
Мінчанка Святлана Віктараўна – вышыўка;
Навіцкая Валянціна – ручная вышыўка;
Салаўёў Яўген – разьба па дрэве;
Смаргунова Вольга Леанідаўна – саломапляценне;
Сяляўскі Ігар (аг. Краснаполле) – драўляная скульптура;
Шчамялёў Сяргей (г. п. Расоны) – кераміка.
Народныя майстры і ўмельцы прадстаўляюць свае работы на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах, у тым ліку на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Усебеларускім фестывалі мастацтваў «Беларусь – мая песня».
У в. Забор'е на Расоншчыне у рамках фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст» расонскія майстры штогод удзельнічаюць у кірмашы рамёстваў. Умельцы прапануюць работы ўласнай вытворчасці – «дрэвы шчасця», «мяшочкі жаданняў», драўляныя алоўкі-сувеніры з гумарыстычнымі надпісамі, самаробныя лялькі, пано і інш. Вырабы зроблены з густам і фантазіяй з немудрагелістых падручных ці прыродных матэрыялаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. Чароўныя рукі вясковай жанчыны / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 30 крас. – С. 4.
2. Аўчыннікаў Андрэй Андрэевіч // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 338.
3. Бородулькина, А. Мир через игольное ушко, или увлечение, которое успокаивает / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 12 снеж. – С. 9.
4. Гореликова, И. Валентина Навицкая: «Главное – найти любимое занятие» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 29 крас. – С. 7.
5. Гордей, Е. Стол Людовика XII ушел «на ура»! / Е. Гордей // Белорусская нива. – 2008. – 30 сент. – С. 6.
6. Женских рук прекрасные творенья / подгот. Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2014. – 8 лістап. – С. 8.
7. Квач, Ю. З. В его руках оживает дерево / Ю. З. Квач ; беседовала И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 19 сак. – С. 9.
8. Клім Алена Валянцінаўна // Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – С. 50.
9. Лапаціна, Т. Рабіце жыццё прыгожым! / Т. Лапаціна // Голас Расоншчыны. – 2009. – 31 сак. – С. 4.
10. Лебедева, О. Сельские рукодельницы / О. Лебедева // Белорусская нива. – 2008. – 17 мая. – С. 2.
11. Лебедзева, В. «Запрашаем на наш панадворак» / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 16 чэрв. – С. 1–2.
12. Лопатина, Т. «Солнечный мир для всех – 2015» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 5 верас. – С. 3.
13. Матулевская, Н. Россонщина весёлая, звонкая, певучая!.. / Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2016. – 6 лют. – С. 5.
14. Пастернак, Т. Встречает «Россоночка» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 6 авг. – С. 14.
15. Прудоўскі, Р. У Кавалях – цудоўныя народныя майстры / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 24 лют. – С. 4.
16. Шыёнак, В. 23 дываны, шмат рушнікоў і іншай вышыўкі / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 31 снеж. – С. 4.
17. Шыёнак, В. Захапленне і прафесія супалі ў адным / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2008. – 8 мая. – С. 6.
18. Шыёнак, В. Дзіўны свет драўлянай скульптуры / В. Шыёнак // Голас Расоншчыны. – 2009. – 11 верас. – С. 5.
СПАСЫЛКІ