Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Чашніцкі раён

На тэрыторыі Чашніцкага раёна знаходзяцца 4 заказнікі мясцовага значэння:

arrow Біялагічны заказнік «Зялёнае Ляда» створаны ў 1999 годзе з мэтай захавання натуральнага масіву дуба чарэшчатага і ахоўных відаў раслін. Знаходзіцца непадалёку ад в. Белая Царква ў межах Старасельскага лясніцтва ДЛГУ «Лепельскі лясгас». Агульная плошча 108 га. Прадстаўлены чыстым дрэвастоем дуба, сярэдні ўзрост якога 30–45 гадоў.

arrow Біялагічны заказнік «Ліпнікі» створаны ў 1999 годзе з мэтай захавання ў натуральным стане прыроднага фларыстычнага комплексу. Размешчаны за 0,9 км на паўночны ўсход ад в. Вялікія Ліпавічы ў межах Старасельскага лясніцтва ДЛГУ «Лепельскі лясгас». Агульная плошча 1,3 га. Насаджэнні прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў. Дрэвастой складаны, высокай якасці, складзены пераважна ліпай дробналістай, узрост якой складае больш за 70 гадоў. У склад дрэўнага яруса ўваходзяць таксама бяроза барадаўчатая, ясень, дуб чарэшчаты, елка, клён востралісты і асіна. Адзначаны таксама адзінкавыя дрэвы алешыны чорнай і шэрай. Са старых дрэў тут захаваліся адзінкавыя дубы ўзростам не менш за 130–150 гадоў.

arrow Біялагічны заказнік «Саснягі» створаны ў 1992 годзе з мэтай захавання ў натуральным стане прыродных фларыстычнага і фаўністычнага комплексаў і аховы рэдкіх відаў раслін (венерын чаравічак сапраўдны і баранец звычайны). Размешчаны за 2,7 км на паўночны захад ад в. Мядзвецк і за 6 км на паўночны захад ад в. Іванск. Агульная плошча 5,1 га.

arrow Геалагічны заказнік «Хвашчавое» створаны ў 1995 годзе з мэтай рэзервавання тарфянога радовішча і захавання водарэгулявальнай здольнасці тэрыторыі. Размешчаны недалёка ад в. Чарэя і прымыкае да возера Сялява. Агульная плошча 121,9 га. Служыць сыравіннай базай тарфяных лекавых гразяў.

На тэрыторыі Чашніцкага раёна размешчана частка (360 га) рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сялява». Створаны ў 1993 годзе з мэтай захавання ў натуральным стане прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Маюцца два паляўнічыя ўзнаўленчыя ўчасткі: «Круш» ля Раманоўскага возера і «Барок» на тэрыторыі Васькаўшчынскага лесу.

 

Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Зялёнае Ляда». Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://lepelles.byБіялагічны заказнік мясцовага значэння «Ліпнікі». Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://lepelles.byГеалагічны заказнік мясцовага значэння «Хвашчавое». Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://lepelles.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кіндзяева, Н. Скарбы зямлі нашай / Н. Кіндзяева // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 19–30.

2. Прыродна-геаграфічнае апісанне Чашніцкага раёна. Флора і фаўна // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 6–12.

3. Чашникский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 250–255.

4. Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 25–26.