Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Чашніцкі раён

У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах вялікае значэнне набываюць масавыя заняткі фізічнай культурай, спортам і турызмам.

Спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа вядзецца як сярод насельніцтва па месцы жыхарства, так і ў працоўных калектывах.

У раёне распрацаваны і ажыццяўляюцца праграмы па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму, праводзяцца розныя галіновыя спартакіяды: летнія, зімовыя, сярод дзяцей і падлеткаў, дапрызыўнай і прызыўнай моладзі, гарадскіх і сельскіх саветаў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця.

Сектарам спорту і турызму сумесна са спецыялізаванымі спартыўнымі ўстановамі, прафсаюзнымі і аматарскімі аб'яднаннямі штогод праводзіцца больш за 100 спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Актыўна развіваюцца такія віды спорту, як лёгкая атлетыка, футбол, валейбол, баскетбол, міні-футбол, настольны тэніс, шахматы, шашкі, гіравы спорт. Жыхары раёна ўдзельнічаюць у зімовых і летніх спартакіядах, спартыўных святах, слётах, спаборніцтвах, турыстычных маршрутах.

Актыўнымі ўдзельнікамі спартыўнага жыцця раёна з'яўляюцца працоўныя калектывы аддзела ўнутраных спраў Чашніцкага райвыканкама, філіяла Лукомльская ДРЭС РУП «Віцебскэнерга», філіяла «Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка"» ААТ «Светлагорскі ЦКК», аддзела адукацыі, філіяла РВУ «Лукомльрайгаз».

Спартыўная галіна раёна прадстаўлена наступнымі ўстановамі – вучэбна-спартыўная ўстанова «Чашніцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» (г. Чашнікі), установа «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Скіна"» (г. Чашнікі).

Фізкультурна-спартыўны клуб «СКІНА» з'явіўся ў Чашніках у студзені 2008 года і адразу стаў цэнтрам актыўнага адпачынку. Наведваць «Скіну» маюць магчымасць усе жадаючыя. Наведвальнікі клуба займаюцца гульнявымі відамі спорту – футболам, валейболам, баскетболам, акрамя таго для іх працуе трэнажорная зала, усталяваны тэнісныя сталы, маецца баксёрская груша. Асноўным відам дзейнасці клуба з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

На базе спартыўных устаноў і ўстаноў адукацыі на платнай аснове працуюць фізкультурна-аздараўленчыя групы, «групы здароўя», групы агульнай фізічнай падрыхтоўкі.

У зімовы аздараўленчы перыяд арганізаваны масавыя катанні на каньках. Сярод жыхароў раёна вялікую папулярнасць набірае хакей.

Развіццё масавага спорту ў райцэнтры звязана з Чашніцкай ДЮСШ. Найбольш яркай зоркай школы з'яўляецца выпускніца ДЮСШ, майстар спорту міжнароднага класа, Алена Цухло, якая ў 80-я гг. стала чэмпіёнкай свету (марафонскі бег). А таксама майстар спорту міжнароднага класа Генадзь Кахно, які выйграў спаборніцтвы па трайным скачку на рэспубліканскім і ўсесаюзным узроўнях. Асабісты рэкорд атлета 17 м 38 см.

Выхаванцы Чашніцкага раёна неаднаразова прымалі ўдзел у складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь у першынстве Еўропы па біятлоне, у чэмпіянатах Еўропы, Свету і Алімпійскіх гульнях (па лёгкай атлетыцы).

У рэспубліцы і за яе межамі вядомы такія спартсмены: Козак Ганна, Пашкова Любоў, Мірановіч Дзмітрый, Бакурын Віталь, Грыгор'ева Кацярына, Дзірко Святлана, Варона Таццяна, Пасмурцаў Аляксандр.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. В футболе мы тоже побратимы / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 10 ліп. – С. 4.

2. Александрович Ю. От лыж до единоборств / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 16 лют. – С. 3.

3. Александрович, Ю. Победители турслёта / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 31 ліп. – С. 4.

4. Александрович, Ю. Со спортом дружить и не тужить / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 16 лют. – С. 3.

5. Бурак, Е. Команда ДЮСШ – впереди! / Е. Бурак // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 13 лют. – С. 2.

6. Физкультура и спорт // Чашники – 500 лет/ отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 19.

7. Юркевич, В. За здоровьем – в спорткомплекс / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 10 кастр. – С. 5.

8. Юркевич, В. Чемпионы мира в Новолукомле / В. Юркевич // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 1крас. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Социальная сфера: физкультура и спорт. Чашникский районный исполнительный комитет