Турызм. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 02.10.2018 10:58
- Адноўлена 11.10.2018 10:37
Ушацкі раён Віцебскай вобласці Беларусі, на жаль, не вельмі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Ва Ушацкім раёне захавалася літаральна некалькі невялікіх цэркваў, касцёлаў і паўразбураных сядзіб, апошнія знаходзяцца не ў вельмі добрым стане. Вядома ва Ушацкім раёне ёсць і іншыя архітэктурныя помнікі і славутасці, але іх таксама вельмі мала.
Штогод Ушаччыну наведваюць заўзятыя аматары рыбалкі і адпачынку на вадзе. Многія з іх даўно аблюбавалі берагі азёр Атолава, Павульскае, Крывое, асабліва апошняе, дзе летам можна ўбачыць амаль што палатачныя гарадкі.
Ушацкі раён мае дастаткова высокую лясістасць і багацце водных угоддзяў, а таму валодае значнымі рэсурсамі паляўнічай фаўны. Ліцэнзійнае паляванне мае вялікія перспектывы пры адпаведнай арганізацыі рэкрэацыйнай дзейнасці.
Вось, напрыклад, Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Ушацкі лясгас» мае Дом паляўнічага і рыбалова, які кожны год наведваюць паляўнічыя з далёкага замежжа.
Асноўнай славутасцю горада Ушачы з’яўляецца касцёл Святога Лаўрэнція, пабудаваны ў 1913 годзе. Першапачаткова галоўны фасад касцёла ўпрыгожвалі дзве вежы, але да цяперашняга часу яны не захаваліся. Тым не менш, касцёл у горадзе Ушачы з’яўляецца цікавым турыстычным аб’ектам, важным архітэктурным помнікам пачатку XX стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
У вёсцы Бычкі знаходзіцца сядзіба-музей Васіля Быкава – выдатнага беларускага пісьменніка. Арыгінальны дом быў пабудаваны ў 1933 годзе, дзе правёў дзяцінства Васіль Быкаў; быў разбураны ў 2004 годзе па прычыне драхласці пабудовы. На яго месцы з сучасных матэрыялаў была ўзведзена копія таго дома.
У раёне наладжваюцца экскурсіі.
Турыстаў прымаюць санаторый «Лясныя азёры», гасцявы дом «Ціханяты», дом паляўнічага «Ушацкі».
ЛІТАРАТУРА:
1. Багдановіч, Н. Камфорт, спакой і аранжавы настрой / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2013. – 16 кастр. – С. 3.
2. Багдановіч, Н. Месца, куды хочацца вярнуцца / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 12 жн. – С. 5.
3. Багдановіч, Н. У палатцы – з усімі выгодамі / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 8 жн. – С. 2.
4. Багдановіч, Н. Цёплы прыём у халодны сезон / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 10 студз. – С. 2.
5. Багдановіч, Н. Чым зацікавіць турыстаў / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 28 лют. – С. 2.
6. Вітаем і запрашаем // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 9 мая. – С. 7. – (Спецвыпуск).
7. Даўгаполава, Г. Вабіць рамантыка турызму / Г. Даўгаполава // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 2 чэрв. – С. 4.
8. Карпаў, Р. Прыцягальная Ушаччына / Р. Карпаў // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 17 студз. – С. 2.
9. Маркова, Е. Где отдохнуть в родных краях? / Е. Маркова // Народнае слова. – 2012. – 24 студз. – С. 8.
10. Минкевич, Л. Открываем Придвинский край / Л. Минкевич // Народная газета. – 2017. – 14 июля. – С. 16. – (Прил.: Союзное вече).
11. Рэкламаваць патэнцыял раёна / падрыхт. Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 11 студз. – С. 5.
12. Свірын, І. Не даць брэнду рассыпацца ў друз / І. Свірын // Культура. – 2011. – № 15 (крас.). – С. 4–5.
13. Ушачский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : ГИДУП «Витебский центр маркетинга», 2005. – С. 158–165.
14. Ціханёнак, С. Дзеля развіцця турызму / С. Ціханёнак // Патрыёт (Ушачы). – 2010. – 30 студз. – С. 2.