Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Ушацкі раён

 

map-Ushacki-rajon

Ушацкі раён размешчаны ў Віцебскай вобласці, у цэнтры ўнікальнага на Беларусі прыроднага комплекса – Беларускага Паазер'я, якое адрозніваецца разнастайнасцю тыпаў і форм рэльефу, мноствам азёр, багаццем расліннага і жывёльнага свету.

Раён уваходзіць у групу шасці самых малых па колькасці насельніцтва раёнаў вобласці.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі, у якой быў да 26 ліпеня 1930 года. У чэрвені 1935 – студзені 1938 гг. уваходзіў у Лепельскую акругу. З 15 студзеня 1938 г. у складзе Віцебскай вобласці. 25 снежня 1962 г. раён скасаваны. Яго тэрыторыя ўвайшла ў Лепельскі і Полацкі раёны.

30 ліпеня 1966 г. Ушацкі раён адноўлены.

Плошча раёна 1,5 тыс. км2. Працягласць з захаду на ўсход – 65 км, з поўначы на поўдзень – 30. Мяжуе з Шумілінскім, Бешанковіцкім, Лепельскім, Докшыцкім, Глыбоцкім і Полацкім раёнамі. Большая частка раёна размешчана ў межах Ушацкага-Лепельскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя частка – у межах Полацкай нізіны. Найвышэйшы пункт – 239 м над узроўнем мора (каля в. Слабодка Кубліцкага сельсавета), найбольш нізкі – 127 м.

На 1 студзеня 2017 г. ва Ушацкім раёне пражывае 13463 жыхары. У тым ліку ў г. п. Ушачы – 5948 чалавек, у сельскай мясцовасці – 7515; мужчын – 6376 чалавек, жанчын – 7087, што складае каля 1,5 % насельніцтва вобласці. Гарадское насельніцтва раёна складае 6,2 тыс. чалавек, у сельскай мясцовасці пражывае 12,4 тыс. чалавек. Паводле нацыянальнага складу пераважная большасць беларусаў (94,1 %). Жывуць таксама рускія (4,5 %), украінцы (0,7 %) і інш.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 259 населеных пунктаў, 7 сельскіх саветаў: Вялікадолецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі. Буйнымі вёскамі з'яўляюцца Вялікія Дольцы, Кублічы, Сарочына, Селішча і інш.

Больш за 45 % тэрыторыі занята лесам. Працякае 11 рэк, найбольшая – Заходняя Дзвіна з прытокамі Ушача і Тураўлянка. Больш за 150 азёр, у тым ліку 5 плошчай более 7,5 км2, уяўляюць Ушацкую групу азёр, другую па велічыні ў Беларусі пасля Браслаўскай.

Праз Ушацкі раён праходзяць аўтадарогі: Полацк – Ушачы – Лепель – Мінск, Полацк – Лепель – Мінск, Ушачы – Віцебск і інш. Аддаленасць г. п. Ушачы ад г. Мінска – 210 км, ад Віцебска – 150 км. Чыгункі раён не мае.

Цэнтр раёна – г. п. Ушачы. Знаходзіцца на р. Ушача, у 150 км ад Віцебска і ў 210 км ад г. Мінска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азевич, И. Когда деревни были большими / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 19 янв. – С. 21.

2. Кавалеўскі, С. Ушацкія карункі / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 16 жн. – С. 10.

3. Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : іл.

4. Телятко, Е. Гордость, любовь, уверенность / Е. Телятко // Витебские вести. – 2014. – 7 окт. – С. 5.

5. Ушацкі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 414–415.

6. Ушацкі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 166–169.

7. Ушацкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашков [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 6. Кн. 2 : Усвея–Яшын. Дадатак. – С. 19.

8. Ушачский район : информационный справочник. – Новополоцк : Новополоцкая типография, 2001. – [13] с.

9. Ушачский район : регион-тур / подгот. Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 15 окт. – С. 8–9.

10. Ушачский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 551–555.

11. Ушачский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 341–342.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Ушацкага райвыканкама